Перейти к основному содержанию

17 чэрвеня 2024 года сустрэча групы псіхалагічнай падтрымкі «ПраЖывая» у Мінску

17 июня 2024 года
г. Мінск, вул. Старажоўская, 8, офіс ГА "Рана"
14:30 - 16:30
prazvivaya_date.jpg

17 чэрвеня 2024 года запрашаем на сустрэчу групы псіхалагічнай падтрымкі для бацькоў, чыё неданошанае дзіцё зараз знаходзіцца ў рэанімацыі. 

Мерапрыемства арганізуецца ў рамках псіхалагічкай падтрымкі бацькоў неданошаных дзяцей. 

Нованароджанае дзіця ў рэанімацыі. Калі гэта пра вас зараз - ведайце, вы не адны! Калісьці кожны з нас прайшоў гэтае выпрабаванне, самае цяжкае ў нашым жыцці. Мы ведаем, што вы зараз адчуваеце, разумеем вашыя перажыванні і гатовы вас падтрымаць.

Мадэратар групы - Вольга Скарбенка @volga_skarbenka псіхолаг, маці двух неданошаных дзяцей.

Дата сустрэчы: 17 чэрвеня, панядзелак, 14.30-16.30

Месца: Мінск, Старажоўская, 8 (уваход справа ад 10 пад'езда)

Запіс: viber +375 29 701-82-19

Мы побач, разам лягчэй.