25 студзеня 2020 г. ў Віцебску ў рамках праграмы «Дакранайся цеплынёй» адбыўся майстар-клас па стварэнні шкарпэтак для неданошаных дзяцей, якія знаходзяцца на этапах выходжвання ў радзільных дамах Беларусі.
Пад кіраўніцтвам каардынатара праграмы і шыкоўнай вязальшчыцы Анжэлы Чувыкінай удзельнікі майстар-класа навучыліся вязаць шкарпэтачкі «Не змерзне зайка».
Разам дзеля неданошаных дзяцей Беларусі!