Перейти к основному содержанию
фон_03.jpg

15-16 чэрвеня 2024 года наша грамадскае аб'яднанне прыняла ўдзел у сямейным фестывалі "Горад прафесій Букідс" з дабрачыннай лакацыяй. Гэта быў сапраўды вельмі цікавы і карысны вопыт для усіх!

Прадстаўляючы на фестывалі дабрачыннасць, мы распавядалі дзецям, што заробленыя грошы можна патраціць не толькі на падарункі ці забавы, але на дапамогу тым, хто мае ў гэтым патрэбу менавіта зараз. І гэта не толькі пра неданошаных дзяцей ці пра "Рана", - гэта пра любыя карысныя справы і пра любую дапамогу, і не толькі грашовую, якую дзеці ў стане зрабіць самастойна ці з дапамогай бацькоў.

Для нас гэта быў першы такі вопыт пэўнай презентацыі сваёй працы для юных дабрачынцаў, але сваю місію на фестывалі мы бачылі не толькі ў распавяданні пра дзейнасць аб'яднання, але і пра прынцыпы дабрачыннасці, пра тое, як важна дапамагаць сістэмна, пра важнасць кожнага маленькага ўкладу ў агульную справу. Вялікі дзякуй арганізатарам за такую магчымасць!

Здаецца, мы справіліся! За 2 дні фестывалю нам ахвяравалі 6468 букідсаў! Хто ведае, як часам няпроста гэтыя грошы дастаюцца на фестывалі, ведае кошт гэтай лічбе! Мы абавязкова распавядзем, што з імі будзе далей! 

Дзякуй усім, хто зрабіў наш удзел у фестывалі магчымым! Усім валанцёрам, якія працавалі на нашай лакацыі, - Надзея, Ксенія, Насця і Насця, Саша, Алена, Вольга - вы лепшыя! Наталля - дзякуй за ініцыятыву і заняткі з дзецьмі! Наша вязальная фея Анжэла заварожвала сваімі вязальнымі ўменнямі)) 

Усе два дні на нашай лакацыі можна было атрымаць кансультацыю псіхолага па розных хвалючых дарослых пытаннях. Аляксандра Бягун, Алена Васілевіч, Вольга Макоўская, Вольга Скарбенка правялі 16 такіх міні-кансультацый.

Асобны дзякуй нашым тэхнічным працаўнікам - Валянціну і Аляксандру, якія звязалі сваё жыццё з актыўнымі Вольгамі і перыядычна працуюць то дастаўшчыкамі, то грузчыкамі, то камплектоўшчыкамі)) 

За дызайн налепак і лістовак вялікі дзякуй нашай Алене, а за нязменную дапамогу з раздрукоўкай тыпаграфіі @ricco_graphic.  А таксама рэкламнае агенцтва "Грэйт" за прадастаўленне ў безкаштоўнае карыстанне промастойкі, якая два дні ўпрыгожвала нашу лакацыю, шчырая ўдзячнасць! 

Вялікі дзякуй арганізатарам за запрашэнне, а нашым сябрам з "Ёсць справа" за добрыя рэкамендацыі! 

Дзякуем усім, хто падтрымлівае нашу справу. І да новых сустрэч! 

Фотосправаздача з фестывалю - паглядіце, якія цудоўныя ў нас растуць дзеці! 

благотв_12.jpg
благотв_06.jpg
благотв_20.jpg

 

благотв_19.jpg
buksova_4.jpg

 

благотв_23.jpg
благотв_25.jpg

 

благотв_26.jpg
chuvykina_6.jpg

 

благотв_27.jpg
благотв_26.jpg
совместн_02.jpg
благотв_28.jpg
МК_03.jpg

 

благотв_29.jpg
благотв_31.jpg

 

благотв_33.jpg
благотв_34.jpg
конс_03.jpg
конс_02.jpg

 

благотв_35.jpg
благотв_38.jpg

 

псих_05.jpg
благотв_39.jpg

 

благотв_41.jpg
совместн_01.jpg

 

благотв_43.jpg

 

fedorovich_01.jpg
благотв_42.jpg

 

благотв_44.jpg
благотв_45.jpg

 

gavrilova_01.jpg
благотв_46.jpg
skorbenko_02.jpg

 

благотв_48.jpg
благотв_49.jpg

 

благотв_50.jpg
makovskaya_03.jpg

 

благотв_51.jpg
благотв_52.jpg

 

благотв_53.jpg

 

tsybulkina_01.jpg

 

благотв_54.jpg
благотв_55.jpg

 

благотв_56.jpg
благотв_10.jpg

 

благотв_62.jpg
благотв_57.jpg

 

благотв_58.jpg
благотв_60.jpg

 

благотв_08.jpg
благотв_61.jpg
благотв_07.jpg

 

фон_04.jpg
фон_06.jpg

 

фон_05.jpg