Нараджэнне дзіцяці раней тэрміну разглядаецца ў псіхалогіі як ненарматыўны сямейны крызіс, які можа істотна паўплываць на функцыянаванне сямейнай сістэмы.
У сваім развіцці сям'я перажывае некалькі этапаў, якія суправаждаюцца крызісамі. Ёсць крызісы нарматыўныя, такія як стварэнне сям'і, самастойная жыццё дарослых дзяцей і іншыя), і крызісы ненарматыўныя (напрыклад, развод, смерць блізкага),
Нараджэнне дзіцяці разглядаецца як нарматыўны сямейны крызіс, які звязаны з засваеннем мужам і жонкай новых ролей - бацькоўскіх. Аднак у выпадку нараджэння дзіцяці раней тэрміну сям'я аказваецца ў сітуацыі, да якой яна не была готовая. Губляецца сканструяваны вобраз будучыні, адбываецца пераасэнсаване каштоўнасцей, уяўленняў аб сабе і навакольным асяроддзі, - і кожнаму члену сям'і прыйдзецца перажыць сітуацыю страты, разам і паасобку.
Што дапаможа захаваць шлюбныя зносіны ў перыяд крызісу нараджэння дзіцяці раней тэрміну
- Абавязкова размаўляйце. Аб усім, што вас турбуе. І асобна - пра што заўгодна рознае, што не звязана з дзіцём.
- Дамовіцеся пра асабісты час для кожнага з вас.
- Вельмі патрэбна захаваць час і прастору толькі для вас дваіх. Гэта могуць быць сумесныя сняданкі ці вячэры, калі дзіця спіць, але такі час будзе вельмі карысным для вашых адносін, нават, калі ён зусім непрацяглы (калі ёсць магчымасць пакінуць дзяця з бабулямі ці няняй - карыстайцеся!).
- Даглядайце дзіцё разам. Выберыце нешта з рэжыму дня дзіцяці (прагулкі, купанне), што вы маглі б рабіць разам.
- Кажыце адзін аднаму патрымліваючыя словы, хваліце, дзякуйце - у сумесным жыцці няма дробязей.
- Дакранайцеся адзін да аднаго, абдымайцеся, цалуйцеся - памятайце, што і пасля нараджэння дзіцяці вы застаецеся мужам и жонкай.
- Стварайце новыя сямейныя традыцыі - час разам можа аб'яднаць і патрымаць надоўга наперад.
Любові і цяпла вашым сем'ям!
Вольга Скарбенка, псіхолаг, маці дваіх неданошаных дзяцей
