Наша арганізацыя - гэта грамадскае аб'яднанне. Мы - бацькі неданошаных дзяцей. Мы ўсе некалі праходзілі ці праходзім зараз поўны цяжкасцей і неазначанасцей шлях, каб дапамагчы нашым дзецям зберагчы здароўе.
Усе нашы мэты і задачы накіраваны на тое, каб дапамагчы тым, хто ўжо сутыкнуўся з праблемай неданошанасці, і тым, хто будзе пасля нас. Нажаль, прадбачыць і прадухіліць нараджэнне дзіцяці раней тэрміну немагчыма, гэта можа здарыцца з кожным.