І зноў - з днём нараджэння нас! 12 мая 7 гадоў таму ўтварылася наша грамадскае аб'яднанне, 7 насычаных, складаных, цікавых і прадуктыўных гадоў.
І сёння, бадай, галоўнае, - гэта тое, што мы ёсць. Мы працягваем - інфармаваць, падтрымліваць, суправаджаць, дзяліцца вопытам і нават планаваць і развівацца. Спадзявацца і верыць, што некалі нам абавязкова стане лячэй.
Давайце знаёміцца!
Грамадскае аб'яднанне бацькоў неданошаных дзяцей Беларусі - гэта не проста супольнасць, а месца падтрымкі тых, хто разумее такіх жа бацькоў без лішніх словаў. У кожнага з нас ёсць свой асабісты досвед, што адчувае чалавек, калі становіцца маці ці татай заўчасна народжанага дзіцяці. І кожны з нас мае непаўторную гісторыю, са сваімі складанасцямі і перамогамі. Але мы разам, как дапамагчы адзін аднаму, каб уладкавацца на нашым шляху бацькоўства як мага больш спакойна і ўсвядомлена.