Гісторыі нашых неверагодных дзяцей - важна частка псіхалагічнай падтрымкі бацькоў неданошаных дзяцей, асабліва для тых сем'яў, хто менавіта зараз праходзіць шлях прыняцця сітуацыі заўчасных родаў і выходжвання дзіцяці раней тэрміну. Так, усё індывідуальна, так, гісторыя вашага дзіцяці можа быць зусім іншай, але нам усім так патрэбна надзея!
Надзея ратуе нас ад невядомасці і адчаю, надзея надае нам сілы рухацца далей, калі ўсё складана і неазначана, надзея дапамагае нам верыць, што наша дзіця некалі абавязкова нам усміхнецца.