20 мая 2024 года запрашаем на сустрэчу групы псіхалагічнай падтрымкі для бацькоў, чые недоношанае дзіця зараз знаходзіцца ў рэанімацыі - "ПраЖывая".
Мерапрыемства арганізуецца ў рамках праграмы псіхалагічнай падтрымкі бацькоў неданошаных дзяцей.
Нованароджанае дзіця ў рэанімацыі. Калі гэта пра вас зараз - ведайце, вы не адны! Калісьці кожны з нас прайшоў гэтае выпрабаванне, самае цяжкае ў нашым жыцці. Мы ведаем, што вы зараз адчуваеце, разумеем вашыя перажыванні і гатовы вас падтрымаць.
Мадэратар групы - Вольга Скарбенка, псіхолаг, маці двух неданошаных дзяцей.
Дата сустрэчы: 20 мая, панядзелак, 14.30-16.30
Месца правядзення: офіс ГА "Рана". Мінск, вул Старажоўская, 8 (уваход з двара, справа ад 10 пад'езду)
Запис: viber +375 29 701-82-19
Мы побач, разам лягчэй.