Перейти к основному содержанию

Прамы эфір да Сусветнага дню інфармавання аб ДЦП адбудзецца ў нашым акаунце Instagram @rano_by

11 октября 2024 года
Instagram @rano_by
13:30 - 14:30
live_neverkevich.png

Кожную першую сераду кастрычніка ў свеце ладзяць мерапрыемствы з мэтай інфармавання аб дзіцячым цэрэбральным паралічы (ДЦП). Тры літары, якія змяняюць жыццё сям'і, якія адначасова забіраюць надзею і дораць новыя сэнсы. 

Як гэта - выхоўваць дзіця з ДЦП? Які шлях праходзяць бацькі да прыняцця дыягназу? З якімі цяжкасцямі сутыкаюцца і як атрымоўваецца распавядаць пра іх з усмешкай? Пра ўсё гэта пагутарым у прамым эфіры з мамай цудоўнай Алісы Кацярынай Невяркевіч.

Тэма эфіра: У майго дзіцяці ДЦП.

Вашы пытанні па азначанай тэме ўжо зараз можаце пакідаць як каментары да анонсу эфіру ў нашым акаўнце ў Instagram.

Далучайцеся да прамога эфіру 11 кастрычніка ў 9.00 па мінскім часе на нашай старонцы ў Instagram @rano_by

Вядучая эфіра Вольга Скарбенка.

Гэта і іншыя нашы мерапрыемствы мы можам рабіць, дзякуючы вашым ахвяраванням. Вялікі дзякуй тым, хто захоча падтрымаць нас!