19 снежня запрашаем мам на псіхалагічную рэсурсную сустрэчу-практыкум "Навагодні ліхтарык" анлайн. Сустрэча адбудзецца ў межах псіхалагічнай падтрымкі бацькоў неданошаных дзяцей "Чайныя сустрэчы".
Дарагія мамы, калі ваш навагодні спіс спраў даўжэй, чым дзіцячыя лісты Зюзе, - гэта сустрэча для вас!)

У бяспечным і падтрымліваючым асяроддзі мы з вамі крышачку замедлімся і выдыхнем ў перадвяточнай мітусні, пачуем сябе паміж "трэба" і "павінна", пашукаем асабістыя рэсурсы і апоры для стварэння перадсвяточнага настрою. Гэта будуць цэлыя 1,5 гадзіны толькі для вас, каб падрымаць ці запаліць свой унутраны рэсурсны ліхтарык.
Вядучая трэнінгу - Вольга Скарбенка, псіхолаг, маці дваіх неданошаных дзяцей.
Дата мерапрыемтсва: 19 снежня 2025 г., пачатак у 18.30, працягласць 1,5 гадзіны.
Месца правядзення: анлайн, закрыты чат у telegram
Запіс: viber +375 29 701-82-19.
Колькасць месцаў абмежаваная! Прыярытэт для запісу членам ГА "Рана".
Усе мерапрыемтвы для бацькоў праводзяцца на безкаштоўнай аснове. Падтрымаць нашу дзейнасць можна дабрачынным ахвяраваннем праз АРІП, а таксама падпісацца на штомесячныя дабрачынныя ахвяраванні. Разам лягчэй!
