Дакранайся цеплынёй

Рус  |  Eng
Дакранайся цеплынёй

dt1«Дакранайся цеплынёй» – кампанія па павышэнні ўзроўню ведаў грамадства аб праблеме заўчасных родаў, мэта якой – пошук партнёраў для паляпшэння ўмоў па догляду і рэабілітацыі неданошаных дзяцей.

Мы, бацькі неданошаных дзяцей, якія прайшлі самы цяжкі перыяд свайго жыцця, калі нашы дзеці змагаліся за сваё жыццё ў рэанімацыі, як ніхто шанавалі падтрымку неабыякавых людзей, якія падзялялi з намі нашы турботы, думкамі і малымі справамі падтрымлівалі нас і нашых дзяцей.

 У рамках праграмы «Дакранайся цеплынёй» мы прапануем усім ахвотным:

 -звязаць шкарпэткі і шапачкі, камізэлькі і пледзiкi для неданошаных дзяцей, якія знаходзяцца на этапах рэанімацыі і выходжвання;

- пашыць чахлы, матрацікі для кювеза, неабходныя для стварэння камфортных светлавых і пазіцыйных умоваў, набліжаных да ўлоння маці;

- звязаць «сонейкі» – самыя першыя цацкі неданошаных дзяцей;

- ахвяраваць прадзіва і іншыя матэрыялы, неабходныя для стварэння вязаных і швейных вырабаў для неданошаных нованароджаных дзяцей.

 Патрабаванні да матэрыялаў, якія выкарыстоўваюцца пры вязанні рэчаў для неданошаных дзяцей:

100% авечая, сабачая, вярблюджая поўсць або поўсць альпака.

Для швейных вырабаў – 100% бавоўна.

Кожны чалавек, які далучыцца да праекту, зробiць свой маленькі, але важны ўнёсак у справу прыцягнення ўвагі да праблемы заўчасных родаў і падтрымае неданошаных дзяцей і іх сем'і!

Калі вы не маеце магчымасці далучыцца да кампаніі «Дакранайся цеплынёй», вы можаце дапамагчы, падтрымаўшы іншыя праекты нашага аб'яднання.

Дзякуй за тое, што вы з намі!

Мерапрыемствы ў рамках праграмы «Дакранайся цеплынёй»:

2 лютага 2019 года - майстар-клас па стварэннi цацак для неданошаных дзяцей

Каардынатар праграмы «Дакранайся цеплынёй» - Анжэла Чувыкіна +375-29-669-76-09