16 сакавіка 2019 года ў Мінску ў рамках праграмы «Дакранайся цеплынёй» пройдзе майстар-клас па стварэнні шкарпэтак для неданошаных дзяцей, якія знаходзяцца на этапах выходжвання ў радзільных дамах Беларусі.
У нашым утульным офісе і пад кіраўніцтвам майстрых-каардынатараў кожны жадаючы звяжа шкарпэтачкі «Не змерзне зайка».
Для таго, каб прыняць удзел у майстар-класе, трэба набыць наступныя матэрыялы:
- Пража: 100% воўна. Напрыклад, авечая, вярблюджая, альпака (250 м/100 г). На шкарпэткі спатрэбіцца 15 г.
Пража не павінна ліняць (пры мыцці фарба не павінна паўзці).
Катэгарычна ЗАБАРАНЯЕЦЦА выкарыстоўваць махер, ангору ды іншыя гатункі воўны, якія моцна пушацца.
- пруткі панчошныя №3
Каб запісацца на майстар-клас, дашліце запыт на viber: +375291605202
Дата і месца правядзення: 16 сакавіка 2019 года, г. Мінск, вул. Старажоўская, 8. 12.00 - 15.00
Колькасць месцаў абмежаваная!
Разам дзеля неданошаных дзяцей Беларусі!