З 18 на 19 мая 2019 года - Ноч вязання!

Рус  |  Eng

У ноч з 18 на 19 мая 2019 года ў рамках праграммы «Дакранайся цеплынёй», а таксама з нагоды другога дня нараджэння РГА  «Рана» адбылася НОЧ ВЯЗАННЯ!

У той жа час, калі ў Мінску праходзіла Ноч музеяў, мы вырашылі сустрэцца ў самым цэнтры сталіцы нашай краіны, у нашым невялікім, але ўтульным офісе, каб павязаць разам шкарпэтачкі, камізэлькі, капялюшыкі і першыя цацкі для неданошаных дзетак!

Падчас нашага вязання мы расказалі пра гісторыю аб’яднання бацькоў неданошаных дзяцей, адказалі на ўсе пытанні пра тое, як выходжваюць і раэбілітуюць нашых дзяцей у Беларусі, і, канечне, звязалі свае вырабы для неданошанных дзетак, якія зараз знаходзяцца на этапах выходжвання.

Дзякуй усім, хто быў з намі ў нашым офісе, а таксама тым, хто віртуальна далучыўся да нашай ініцыятывы і ствараў свае вырабы ў гарадах Беларусі!

night3

night4