1 чэрвеня РГА «Рана» прыме ўдзел у Жывой бібліятэцы

Рус  |  Eng
События 1 чэрвеня РГА «Рана» прыме ўдзел у Жывой бібліятэцы

library1

1 чэрвеня ў межах Фэсту «Кілямэтар грамадзкай актыўнасьці» пройдзе Жывая Бібліятэка.

На мерапрыемстве вы зможаце пазнаёміцца з новымі людзьмі, атрымаць ежу для разважанняў, навучыцца прымаць і разумець, проста паразмаўляць і паслухаць ці, можа, знайсці людзей, падобных да сябе…

Падчас Жывой Бібліятэкі вы паразмаўляеце з Кнігамі – людзьмі, якія маюць спецыфічную прафесію, незвычайны досвед, нязвыклы для большасці светапогляд ці занятак. Часта ў дачыненні да Жывых Кніг існуюць стэрэатыпы ў грамадстве, а самі Кнігі прадстаўляюць стыгматызаваныя сацыяльныя групы.

Адной з Кніг чэрвеньскай Жывой бібліятэкі стане намеснік старшыні па агульных пытаннях нашага аб'яднання Надзея Зімірава, якая раскажа гісторыю свайго мацярынства, абмяркуе гуманітарныя і этычныя аспекты выходжвання неданошаных дзяцей і адкажа на іншыя пытанні ўсіх тым, каго хвалюе тэма неданошанасці і заўчасных родаў.

Уваход вольны! Па жаданні можна прайсці папярэднюю рэгістрацыю да 20:00 31 мая па спасылцы http://bit.ly/2XPSRFD ці ў форме ніжэй. Усе зарэгістраваныя чытачы атрымаюць электронную версію поўнага каталога Кніг.

Чакаем вас і вашых сяброў на Жывой Бібліятэцы!

1 чэрвеня (субота) з 14:00 да 19:00 у прасторы ОК16 (Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16).

Мерапрыемства будзе праходзіць у фармаце міжнароднай метадалогіі Human Library ў межах фэсту «Кілямэтар грамадзкай актыўнасьці» і Тыдня даступнасці, ініцыяванага Офісам па правах людзей з інваліднасцю.