18 лютага 2020 года - сустрэча ў межах праекта «Дакранайся цеплынёй» у Мінску

Рус  |  Eng
События 18 лютага 2020 года - сустрэча ў межах праекта «Дакранайся цеплынёй» у Мінску

dakran

18 лютага 2020 года ў Мінску ў рамках праграмы «Дакранайся цеплынёй» пройдзе сустрэча ўсіх жадаючых павязаць самую першую і самую важную вопратку для неданошаных намаўлят, якія знаходзяцца на этапах выходжвання ў радзільных дамах Беларусі.

Для таго, каб прыняць удзел у сустрэчы, трэба набыць наступныя матэрыялы:

- Пража: 100% воўна. Напрыклад, авечая, вярблюджая, альпака (250 м/100 г).
Пража не павінна ліняць (пры мыцці фарба не павінна паўзці).
Катэгарычна ЗАБАРАНЯЕЦЦА выкарыстоўваць махер, ангору ды іншыя гатункі воўны, якія моцна пушацца.
- пруткі панчошныя №3 альбо 4, у залежнасці ад пражы.

Каб запісацца на сустрэчу, запоўніце, калі ласка, форму па спасылцы.

Дата і месца правядзення: 18 лютага 2020 года, г. Мінск, вул. Старажоўская, 8. 17.30 - 20.30

Колькасць месцаў абмежаваная!

Разам дзеля неданошаных дзяцей Беларусі! Далучайцеся!