АДМЕНА! 20 сакавіка - сустрэча ў рамках праекта «Дакранайся цеплынёй» у Мінску

Рус  |  Eng
События АДМЕНА! 20 сакавіка - сустрэча ў рамках праекта «Дакранайся цеплынёй» у Мінску

АДМЕНА!

Мы вельмі шануем вашае здароўе.
З-за распаўсюджання каранавіруснай інфекцыі ў нашай краіне і ва ўсім свеце, мы вымушаны адмяніць нашу сустрэчу.
Але мы заўсёды на сувязі анлайн з тымі, хто ў гэты час каранціна жадае частку свайго часу аддаць на стварэнне вязаных рэчаў для неданошаных дзяцей! 

Па любым пытанням - каардынатар праекта "Дакранайся цеплынёй" - Анжэла Чувыкіна +375296697609

20 сакавіка 2020 г. ў Мінску ў рамках праграмы «Дакранайся цеплынёй» адбудзецца майстар-клас па стварэнні вязаных рэчаў для неданошаных дзяцей, якія знаходзяцца на этапах выходжвання ў радзільных дамах Беларусі.

dakranaisya


Пад кіраўніцтвам каардынатара праграмы і шыкоўнай вязальшчыцы Анжэлы Чувыкінай удзельнікі майстар-класа навучацца вязаць шкарпэтачкі, камізэлькі і шапачкі для нашых самых маленькіх і самых галоўных малых, якія выходжваюцца ва ўстановах аховы здароўя нашай краіны.

Для таго, каб прыняць удзел у сустрэчы, трэба набыць наступныя матэрыялы:

- Пража: 100% воўна. Напрыклад, авечая, вярблюджая, альпака (250 м/100 г).
Пража не павінна ліняць (пры мыцці фарба не павінна паўзці).
Катэгарычна ЗАБАРАНЯЕЦЦА выкарыстоўваць махер, ангору ды іншыя гатункі воўны, якія моцна пушацца.
- пруткі кругавыя № 3 альбо 4, у залежнасці ад пражы.

Каб запісацца на сустрэчу, запоўніце, калі ласка, форму па спасылцы.

Дата і месца правядзення: 20 сакавіка 2020 года, г. Мінск, вул. Старажоўская, 8. 17.30 - 20.30

Колькасць месцаў абмежаваная!

Разам дзеля неданошаных дзяцей Беларусі! Далучайцеся!