Удзел у юрыдычным семінары-кансультацыі па рэгістрацыі і фінансаванню НКА

Рус  |  Eng
События Удзел у юрыдычным семінары-кансультацыі па рэгістрацыі і фінансаванню НКА

seminar

23 верасня старшыня РГА «Рана» Вольга Скарбенка прыняла ўдзел у юрыдычным сэмінары-кансультацыі па рэгістрацыі і фінансаванню некамерцыйных арганізацый (НКА), які ладзілі Цэнтр прававой трансфармацыі (Lawtrend) і Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый.

Тэма сустрэчы: «Рэгістрацыя і фінансаваньне некамэрцыйных арганізацыяў: новае ў прававым рэгуляваньні і практыцы».

На семінары былі разгледжаны пытанні прававога рэгуляваньня фінансавых паступленняў для розных формаў некамэрцыйных арганізацый, у тым ліку: віды фінансавых паступленьняў паводле заканадаўства; прадпрымальніцкая дзейнасьць НКА; афармленьне ахвяраваньняў ад грамадзянаў; бязвыплатная (спонсарская) дапамога ад беларускіх юрыдычных асобаў; атрыманне замежнага фінансавання ў выглядзе замежнай бязвыплатнай дапамогі ды інш.
У гэтай частцы сэмінару была нададзена асобная ўвага новаму дэкрэту №3 «Аб замежнай бязвыплатнай дапамозе», які ўступіў у сілу 27 жніўня, а таксама прынятым у яго развіццё падзаконным актам.

sem_1

Напрыканцы сэмінару ўдзельнікі атрымалі магчымасьць індывідуальных кансультацый па канкрэтных пытаньнях, зьвязаных з прававым забесьпячэньнем фінансаваньня грамадзкай дзейнасьці і НКА.

Дзякуй за запрашэнне да удзелу ў семінары арганізатарам, асобна - кіраўніку Цэнтра прававой трансфармацыі (Lawtrend) Вользе Смалянка.