14 кастрычніка - Дзень маці!

Рус  |  Eng
События 14 кастрычніка - Дзень маці!

afisha_14_10

14 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень маці. Для нас гэта добрая нагода павіншаваць тых, кім мы не перастаем захапляцца кожны дзень. Нашых мам!

Кожная мама - гэта сапраўдны Сусвет для свайго дзіцяці. Але нашы мамы - гэта, без перабольшання, гераіні, якія кожны дзень выходзяць у космас, якія адкрываюць для сябе і сваёй сям'і новыя тэрыторыі, заваёўваюць Эверэст. Штодзень нашы мамы здзяйсняюць свае маленькія, але такія велізарныя подзвігі дзеля сваіх дзяцей!

Даражэнькія матулі, хай у гэты дзень вашы Сонейкі, вашы дзеці азараюць Свет сваімі ўсмешкамі, падзяляюць з вамі радасць ад сваіх новых дасягненняў і гарызонтаў свайго развіцця. Вы і вашы дзеці вартыя ўсяго шчасця, якое ёсць на нашай зямлі!

У гонар свята ўсе нашы выдатныя мамы, чальцы нашага грамадскага аб’яднання атрымаюць па пошце выдатныя віншавальныя паштоўкі з ілюстрацыяй, якую адмыслова для іх з цеплынёй і каханнем падрыхтавала адна з нашых мам, выдатная Марыя Каралёва, дзякуй табе, Маша!

Выкладвайце свае фатаграфіі з атрыманай паштоўкай, адзначайце іх хэштэгам #мамы_рано, хай сёння як мага больш людзей убачаць нашых выдатных матуль!

Дзякуем друкарні "Студия рекламы Рикко-График" за дапамогу ў надрукаваннi паштовак.