Акцыя «Таемны Зюзя прыходзiць Рана»

Рус  |  Eng
События Акцыя «Таемны Зюзя прыходзiць Рана»
zyzya.jpg
6-11 снежня 2021 года - Акцыя «Таемны Зюзя прыходзiць Рана»!
 
Для цудаў ніколі не рана! І як добра ўжо цяпер пагрузіцца ў радасную атмасферу свята і сурпрызаў! Мы запускаем навагоднюю акцыю для нашых сем'яў - Таемны Зюзя прыходзіць Рана!
 
Калі хочаце ўзяць удзел у нашай цудоўнай акцыі - у перыяд з 6 па 11 снежня запоўніце рэгістрацыйную форму, і мы вышлем вам адрас сям'і, якая будзе рада атрымаць невялікі падарунак (прапануем арыентоўны кошт 20 бел. рублёў) ад вас, якія вы павінны адправіць поштай з 12 да 17 снежня, а наўзамен, чакайце тук-тук ад навагодняй пошты з кавалачкам свята для вас!

Дадаткова - мы выпадкова абярэм двух удзельнікаў акцыі, для якіх мы падрыхтавалі падарункі ад нашай арганізацыі! 

Цуды там, дзе іх чакаюць!