Нам 5 гадоў! Самі ў шоку:)
Здаецца, зусім нядаўна мы былі проста адзіны viber-чат, дзе мы кругласутачна вялі нашыя мамскія (зрэдку - бацькавы:) гутаркі, а тут мы ўжо сталая арганізацыя, са сваёй праектнай дзейнасцю, партнёрствамі, планамі і сур’ёзнымі справаздачамі!
Наша аб’яднанне - гэта паспяховы прыклад самаарганізацыіі, салідарнасці і ўзаемападтрымкі, на чым, не баючыся за пафас, і трывае наша грамадства.
Нам ужо не трэба даказваць адзін аднаму, што разам лягчэй, мы просто гэта ведаем.
А яшчэ разам - вельмі здорава сустракацца, асабліва па добрых падставах:) Сябры, нам 5 гадоў!
12 мая 2017 года у Міністэрстве юстыцыі РБ было зарэгістравана наша грамадскае аб’яднанне, якое за гэтыя гады дапамагло ўжо некалькім тысячам сямей, у якіх нарадзіліся неданошаныя дзеткі.
Гэта былі 5 год, калі мы разам сумавалі па вялікім і малым бедам і радаваліся маленькім, але такім важным поспехам нашых дзетак!
І зараз мы будзем вельмі шчаслівыя сустрэцца разам на дабрачыннай сустрэчы сяброў, у дзень нашага нараджэння ў Мінску, каб падтрымаць наша любае аб’яднанне, пабачыць адзін аднаго, пазнаёміць нашых дзетак, і проста быць РАЗАМ!
Чакаем нас усіх: сяброў аб'яднання, медыцынскіх спецыялістаў, партнёраў і проста аднадумцаў, што падзяляюць нашы каштоўнасці:
12 мая (чацвер), 17.00 на пляцоўцы LidBeer Dvor (Мінск, вул. Кульман, 1).
Уваход вольны, дабрачынныя ахвяраванні вітаюцца:)
Да сустрэчы, сябры!:)