Вось мы і адзначылі наш першы юбілей - 5-год!
Гэты дзень вылучаўся цікавым надвор’ем, калі за кароткі час мы паспелі адчуць цеплыню сонца, вільгаць дажджу, моц ветру…. Як у жыцці, дзе бывае ўсё. Але самае галоўнае чым вылучаўся гэты дзень – добрымі людзьмі, нашымі сябрамі, з якімі можна не хвалявацца і быць гатовымі да любых зменаў надвор’я.
5 гадоў - гэта многа ці мала?
На нашай сустрэчы сяброў мы пабачылі дзяцей, якія нарадзіліся тады ж, калі і мы. Некаторыя з гэтых дзяцей ўжо адказваюць на нашы пытанні пра школу і сяброў. Яны ўжо сталі такімі дарослымі! Таксама мы пабачылі і зусім немаўлят разам з бацькамі, для якіх наша аб’яднанне зараз – гэта ў першую чаргу надзея на будучыню. Мы пабачылі дзяцей, якія зараз ужо цалкам здаровыя і па сваім развіцці ўжо дасягнулі сваіх аднагодкаў. Акрамя таго гасцямі свята сталі і дзеткі, якія хаця ўсё яшчэ маюць свае асаблівасці развіцця, але вельмі сацыялізаваныя. Мы сустрэліся з сем’ямі, дзе растуць неданошаныя дзеці з сур’ёзнымі праблемамі па здароўі. Варта казаць, што гэта найлепшыя прыклады сямей, дзе пануе безумоўная любоў! Праз прыклады падобных сем’яў мы адзін у аднога вучымся гэтай любові і дзякуем за тое, што спрабуем злучыць сем’і і сапраўды быць супольнасцю зусім розных людзей, якія знайшлі тое, што іх аб’ядноўвае!
Да нас завіталі і нашы партнёры, з якімі мы за гэтыя 5 гадоў ладзілі (і ладзім зараз) міжнародныя праекты, - гэта частка нашай паўсядзённай працы, аб чым мы толькі марылі калісьці. Зараз побач з намі людзі, для якіх наша аб’яднанне - важны прыклад самаарганізацыіі, салідарнасці і ўзаемападтрымкі. Для нас вельмі важна, калі нас падтрымліваюць такія людзі і арганізацыі, якія проста разумеюць, што наша аб`яднанне павінна існаваць, нават калі іх асабіста праблема заўчасных родаў мінула.
І зараз мы дзякуем вам за падтрымку ! І за тое, што наш дзень 12 мая 2022 года стаў яскравай прамежкавай кропкай на нашым, не сумняемся, доўгім шляху!
Вось ужо колькі год нашыя добрыя сябры - event-агенцтва EVENTMAKERS.BY ладзяць нашыя буйныя мерапрыемствы, прыцягваючы шмат валанцёрскіх рэсурсаў! Вялікі дзякуй за тое, што вы заўсёды побач! Асабістыя абдымашкі Варвары Ткачовай і Дар’і Яцэвіч!
За арганізацыйную падтрымку правядзення нашай сустрэчы мы шчыра дзякуем ТАА «Навукова-вытворчае аб'яднанне «Пасат»
Дзякуючы «цікаваму» надвор’ю ў наш дзень, мы напоўніцу ацанілі ўсе магчымасці пляцоўкі Lidbeer Dvor, якая ласкава прыняла нашых гасцей і пад сваім утульным шатром, і на адкрытым паветры, калі сонейка радавала нас сваёй цеплынёй.
Вядоўца нашага мерапрыемства - Павал Радкевіч - вельмі спадабаўся і дзеткам, і іх бацькам! Павал напачатку імпрэзы паабяцаў, што дажджу не будзе, і, можна сказаць, сапраўдны джэнтльмен сваё слова стрымаў:)
Праграма была насычана актыўнасцямі, якія змаглі задаваліць не толькі патрэбы розных узроставых груп нашых гасцей але і кожны здолеў знайсці нешта блізкае яму по творчым духу: сапраўдныя анёлы спусціліся з нябёсаў, каб парадаваць нас сваім піксельным шоу (дзякуй шоу Ілізіум за талент і прыгажосць, якой вы падзяліліся з нашымі сем’ямі)! Неверагодны ілюзіяніст Улад Дыдэнка дадаў свайго прафесійнага чараўніцтва ў наш цёплы вечар. Дзеткі забаўляліся на майстар-класах ад ActiveTeam, музычным атракцыёне ад Evento, стваралі анімацыйныя ролікі з дапамогай мабільнага тэлефона разам са студыяй мульцяшнага крэатыву Vectorart_studio. Увесь вечар нашых цудоўных дзетак рабіла яшчэ больш прыгожымі сваім аквагрымам Ірына Чачот. Тут трэба адзначыць, што некаторым дзеткам настолькі спадабаўся іх новы вобраз, што яны потым не хацелі дома класціся спаць, бо гэта трэба ж было змываць усю прыгажосць! Крысціна Санько патанчыла разам з дзеткамі і бацькамі. Зладзілі неверагоднае азотнае шоу сябры студыі святаў Цілібом, якія таксама забяспечылі нашу сустрэчу сяброў аніматарамі і салодкай ватай. Гіганцкія Lego, мяккія галаваломкі і драўляныя настолкі на час нашай імпрэзы ласкава прадставілі Funnysport.by, а ў друку святочных сцяжкоў нам дапамагла тыпаграфія Ricco Graphic. Дзякуй адной з сябраў нашага аб'яднання, Алене Заблодскай за дызайн афішы нашай сустрэчы!
Дзякуй ЗАА «Дабраном» за разнастайны салодкі стол, за ваду для гасцей - ААА «Каскад», а газеце «Шапакляк» і сетцы дзіцячых магазінаў «Буслік» за падарункі для дзяцей. Шыкоўная піньята Pinata_by, якую мы ледзь разбілі напрыканцы сустрэчы, выклікала захапленне ў дзяцей!
Сваіх лепшых валанцёраў мы адзначылі нашымі апладысментамі і мілымі букетамі з беларускіх мясцовых кветак, якія падаравала нам фларыст Кацярына Карэнюгіна.
Так далёка мы прыехалі ў паспяхова праведзеным мерапрыемстве не без падтрымкі сетка АЗС А-100, якая забяспечыла арганізатараў мерапрыемства якасным палівам.
І канечне, самыя прыгожыя фатаграфіі з нашай імпрэзы зрабілі Ілля Садоўскі і Дзмітрый Смелаў! Хлопцы, вы the best!:) А дзякуючы фотазоне, якія з любоўю стварае для нас вось ужо 5 год запар Дар'я Вавілава, нашыя ўспаміны адзначацца на фатакартках дадатковай пяшчотай і прыгажосцю.
Паглядзіце, як файна мы правялі наш дзень, наш першы юбілей - 5-годдзе з юрыдычнага дня нараджэння Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання бацькоў неданошаных дзяцей "Рана".
Абдымаем і пасылаем промні дабра усім, хто прагне дапамагаць, усім, хто побач з намі дзеля нашых дзяцей і іх сем’яў! Да новых сустрэч!