5 снежня 2022 года ў Магілёве адбыўся паказ інклюзіўнага спектаклю “Жыць…”, дзе ў якасці акцёраў выступілі выхаванцы і супрацоўнікі Гомельскага дома-інтэрната для дзяцей з інваліднасцю.
Мерапрыемства было падрыхтавана ў рамках інфармацыйная акцыі «Розныя разам» Праекта* міжнароднай тэхнічнай дапамогі і прымеркаваны да Міжнароднага Дню людзей з інваліднасцю.
У пастаноўцы узялі ўдзел незвычайныя акцёры – выхаванцы і супрацоўнікі Гомельскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Пастаноўшчыкам п’есы стаў акцёр Гомельскага абласнога драматычнага тэатра Сяргей Юрэвіч. Спектакль рыхтаваўся да паказу больш за палову года. У ім былі задзейнічаны 25 акцёраў. Прэм’ерны паказ адбыўся на прафесійнай сцэне Гомельскага абласнога драматычнага тэатра і ўжо двойчы збіраў аншлаг у залі.
Магілёў таксама сустрэў спектакль поўнай залай, сярод гледачоў былі і бацькі - сябры нашага грамадскага аб'яднання. Кожныя нашыя афлайнавыя сустрэчы падцвярджаюць правіла: трэба часцей бачыцца, нам заўсёды ёсць пра што паразмаўляць, прыемна паглядзець адзін аднаму ў вочы і правесьці разам цудоўны час разам!
Інфармацыйная кампанія “Розныя разам”, у межах якой прайшоў паказ спектакля, уяўляе сабой серыю мерапрыемстваў, што агулам мае мэтай звярнуць увагу на правы дзяцей з інваліднасцю, у тым ліку, выхаванцаў дамоў-інтэрнатаў. Спектакль стаў апошнім яскравым мерапрыемствам дадзенай інфармацыйнай кампаніі.
Арганізатарамі кампаніі «Розныя разам» выступілі Беларускі дзіцячы хоспіс, Магілёўскае абласное аддзяленне Беларускага дзіцячага фонда, Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне бацькоў неданошаных дзяцей «Рана».
Інфармацыйны партнёр – сацыяльна-дабрачынная ўстанова «Ёсць справа».
Гледачы спектаклю "Жить..." - сябры РГА "Рана". Магілёў, 05.12.2022 г.
*Мерапрыемства пройдзе ў межах праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Выбудоўванне эфектыўных механізмаў абароны для паляпшэння становішча дзяцей з цяжкімі формамі інваліднасці і захворваннямі, якія абмяжоўваюць працягласць жыцця», зарэгістраванага Міністэрствам эканомікі РБ 02.11.2020 г. № 2/20/001108. Праект рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза Грамадскай дабрачыннай арганізацыяй “Беларускі дзіцячы хоспіс” пры падтрымцы дабрачыннай арганізацыі HealthProm (Велікабрытанія) разам з мясцовымі партнёрамі – Рэспубліканскім грамадскім аб’яднаннем бацькоў неданошаных дзяцей “Рана” і Магілёўскім абласным аддзяленнем Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларускі дзіцячы фонд”. Сацыяльна-дабрачынная ўстанова «Цэнтр садзейнічання нармалізацыі жыцця сацыяльна ўразлівых груп насельніцтва «Ёсць справа» – інфармацыйны партнёр праекта.