Да Сусветнага дня інфармавання аб метадзе "кенгуру" 15 мая Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) прэзентавала важныя дакументы, якія датычацца практыкі ўжывання метаду і даследаванняў яго эфектыўнасці. 16 мая СААЗ правяла вэбінар для асоб, якія вызначаюць палітыку ў галіне аховы здароўя па адзначанай тэме, у вэбінары прыняла ўдзел і старшыня праўлення РГА "Рана" Вольга Скарбенка.
Яшчэ ў лістападзе 2022 года была апублікаваны новыя рэкамендацыі па догляду за неданошанымі і малавеснымі дзецьмі. Галоўнае адрозненне ад мінулых версій - гэта ўжыванне метада "Кенгуру" як можна раней, па магчымасці - адразу пасля нараджэння дзіцяці, не змяшчаючы яго ў інкубатар. Так, новыя даследаваннў падцвярджаюць, што магчымасць цеснага і доўгатэрміновага кантакту дзіцяці з блізкім дарослым адразу пасля нараджэння аказвае вялікі станоўчы ўплыў на здароўе дзіцяці.
Для даведкі: метад "Кенгуру" (МК) быў распрацаваны ў 1970-х гг. калумбійскім педыятрам Эдгарам Рэем. Ён шукаў вырашэнне праблем, звязаных з недахопам кувезаў, высокімі паказчыкамі распаўсюджвання інфекцый і адмоваў ад неданошаных дзяцей у яго бальніцы.
Сутнасць метаду складаецца ў тым, што неданошанае дзіця змяшчаюць ва ўмовы ранняга, працяглага і бесперапыннага цялеснага кантакту з маці або іншым членам сям'і для забеспячэння пастаяннага цяпла і заахвочвання індывідуальнага груднога гадавання.
Сістэматычны агляд і мета-аналіз некалькіх кантраляваных даследаванняў выявілі карэляцыю паміж выкарыстаннем МК, пры ўмове яго прымянення, пачынаючы з першага тыдня, і зніжэннем на 51% неанатальнай смяротнасці сярод стабільных нованароджаных з масай цела менш за 2000 грам, у параўнанні са знаходжаннем у кувезе. Ва ўсіх гэтых даследаваннях разглядалася прымяненне МК на базе лячэбнай установы ва ўмовах даступнасці дадатковага харчавання. Назіралася 40% зніжэння рызыкі смяротнасці пасля выпіскі, прыкладна 60% зніжэння частаты ўзнікнення неанатальных інфекцый і амаль 80% змяншэння колькасці выпадкаў гіпатэрміі. Іншыя выгады ўключаюць у сябе павышэнне працягласці груднога гадавання, павелічэнне масы цела, зносіны маці і нованароджанага і станоўчыя вынікі ў галіне развіцця дзіцяці. Будучы больш дружалюбным у адносінах да маці і дзіцяці, метад кенгуру таксама з'яўляецца больш спрыяльным для сістэмы аховы здароўя, што выяўляецца ў памяншэнні тэрмінаў знаходжання ў бальніцы, зніжэнні нагрузкі на сярэдні медыцынскі персанал, а тым самым у забеспячэнні эканоміі затрат.
Перавагі метаду "Кенгуру":
- павялічвае сувязь маці і дзіцяці;
- памяншае час падзелу маці і дзіцяці, папярэджваючы доўгія перыяды без сэнсарнай стымуляцыі;
- стымулюе грудное гадаванне, паскараючы час пачатку гадавання, павялічваючы яго частату і працягласць;
- забяспечвае вялікую кампетэнтнасць і павялічвае ўпэўненасць бацькоў у іх клопаце пра немаўля, нават пасля выпісу з лякарні;
- спрыяе цеплавому кантролю;
- памяншае колькасць нованароджаных у аддзяленнях па прамежкавым доглядзе, з-за большага «абароту» месцаў;
- забяспечвае лепшую сувязь сям'і з медыцынскімі работнікамі;
- спрыяе зніжэнню частаты ўнутрыбальнічных інфекцый;
- памяншае час шпіталізацыі.
З апошнімі метадычнымі рэкамендацыямі, падрыхтаванымі Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя, па тэме выкарыстання метада "Кенгуру" (на ангельская мове), можна пазнаёміцца тут і тут.