Нашы партнеры, ГДА "Беларускі дзіцячы хоспіс" выдалі інфармацыйную брашуру "Маленькая кніга пра вялікія правы. 2.0". Гэтая цудоўная кніга з'яўляецца тым самым інструментам, дзякуючы якому і бацькі, і спецыялісты, і валанцёры, ды і самі дзеці змогуць лёгка самастойна зразумець асаблівасці прававой падтрымкі дзяцей з інваліднасцю ў Беларусі.
Выданне падрыхтавана пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза і Пасольства Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Рэспубліцы Беларусь у рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі*.
Ужо шмат гадоў ГДА "Беларускі дзіцячы хоспіс" рэалізуе праекты, накіраваныя на абарону асноўных правоў дзяцей з інваліднасцю і падтрымку іх сем'яў. Штодня па прававую дапамогу звяртаюцца сем'і, якія сутыкнуліся са складанай жыццёвай сітуацыяй, у цэнтры якой - асаблівае дзіця, якое мае роўныя правы з іншымі дзецьмі.
Адна з галоўных мэт выдання гэтай брашуры - прыцягнуць бацькоў да абароны правоў сваіх дзяцей, зрабіць іх больш самастойнымі ў адстойванні інтарэсаў сваіх дзяцей і сямей.
Выданне падрыхтавана на рускай мове, распаўсюджваецца бясплатна.
PDF-версія выдання "Маленькая кніга пра вялікія правы 2.0." размешчана на сайце ГДА "Беларускі дзіцячы хоспіс".
Калі вы жадаеце атрымаць папяровы экземпляр выдання, напішыце нам ліст на info@rano.by
*Праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Выбудоўванне эфектыўных механізмаў абароны для паляпшэння становішча дзяцей з цяжкімі формамі інваліднасці і захворваннямі, якія абмяжоўваюць працягласць жыцця», які рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.