3-5 лістапада 2023 года - РГА «Рана» на выставе «Мацярынства і дзяцінства»

Рус  |  Eng
События 3-5 лістапада 2023 года - РГА «Рана» на выставе «Мацярынства і дзяцінства»

mat_i_det_23_2

3-5 лістапада 2023 года РГА «Рана» прыняло ўдзел у 10-й выставе-інтэрактыве «Мацярынства і дзяцінства».

Сёлета выстава прайшла на новай камфортнай пляцоўцы «Falcon Club Arena» па адрасе: Мінск, пр-т Пераможцаў, 20.

Падчас працы выставы чальцы, супрацоўнікі і валанцёры аб'яднання з сустракаліся з бацькамі і іх дзецьм, медыцынскімі спецыялістамі і ўсімі наведвальнікамі выставы, каму было цікава дазнацца больш падрабязна пра нашу дзейнасць.

У секцыі «Маміна школа» з дакладам «Міфы пра грудное гадаванне» выступіла акушэр-гінеколаг, кансультант па грудным гадаванні, маці двух неданошаных хлапчукоў Святлана Брашавец.

У кансультацыйнай зоне працавалі:

Алена Васілевіч, псіхатэрапеўт вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, гештальт-тэрапеўт, супервізар, маці неданошанага дзіцяці.
Кансультацыя па пытаннях:

- эмацыйны стан (трывога, зніжэнне настрою);
дзіцяча-бацькоўскія адносіны;
- адносіны ў пары.

Вольга Скарбенка, псіхолаг (кагнітыўна-паводзінавы падыход), маці двух неданошаных дзяцей.
Кансультацыя па пытаннях:

- жыццё перыяду заўчасных родаў (трывожнасць, віна, немач, прыняцце, пошук рэсурсаў);
народзіны дзіцяці з асаблівасцямі здароўя;
- дзіцяча-бацькоўскія адносіны;
- станаўленне, самавызначэнне, самаідэнтыфікацыя.

Аляксандра Бягун, дарослы і дзіцячы псіхолаг.
Кансультацыя для дзіцяці, падлетка, дарослага па пытаннях:

- даследаванне сябе (жаданняў, магчымасцяў, асабістых меж, рэсурсаў, самарэалізацыяй і інш.);
- даследаванне адносін з іншымі (дзецьмі, бацькамі, сябрамі, працай, грашамі і інш.).

На арт-пляцоўцы мамамі-валанцёрамі аб'яднання былі арганізаваны майстар-класы:

- «Разумнае маляванне» ад Ксеніі Буксавай;
- па нейралепцы ад Анастасіі Гаўрылавай;
- па вязанні камплектаў і тэрапеўтычных цацак для неданошаных дзяцей ад Анжэлы Чувыкиной і Юліі Івашка;
- «Скарына дзеткам» ад Таццяны Сапегі і Марыі Каралёвай.

Больш за 250 удзельнікаў выставы наведалі наш стэнд, каля 70 - размясцілі інфармацыю пра наша аб'яднанне у сваіх акаунтах у сацыяльных сетках!

Шчыра дзякуем валанцёрам нашай арганізацыі за арганізацыйную падтрымку і правядзенне майстар-класаў і кансультацый, а таксама а
рганізатарам выставы  ВУП "Экспафорум" за магчымасць на ільготных умовах нашаму грамадскаму аб'яднанню прымаць удзел у выставе!

Да новых сустрэч!

mat_i_d_23_1

mat_i_d_23_1

 

mat_i_d_23_1

 

mat_i_d_23_1

 

mat_i_d_23_1

 

mat_i_d_23_5

 

mat_i_d_23_6

 

mat_i_d_23_7

 

mat_i_d_23_8