Шчодры лістапад: Яндэкс Go дапаможа дабрачынным арганізацыям у Беларусі: за кожныя 10 км шляху сэрвіс пералічыць 3 капейкі
Цягам лістапада Яндэкс Go правядзе акцыю дапамогі беларускім дабрачынным арганізацыям. Прыняць удзел можа любы карыстальнік дадатку Яндекс Go.
Унесці свой унёсак у добрую справу можна, не мяняючы сваіх звычак. Дастаткова рабіць паездкі па пятніцах. Акцыя распаўсюджваецца на паездкі ва ўсіх тарыфах Яндэкс Go і ва ўсіх гарадах, дзе працуе сервіс.
Чым больш паездак, тым больш ваш унёсак - паездкі можна заказваць сабе і блізкім. За кожныя 10 км паездак карыстальнікаў па пятніцах у лістападзе сэрвіс за свой кошт налічыць на карысць дабрачынных арганізацый у Беларусі па 3 капейкі.
Выніковая сума пойдзе на дапамогу партнёрам праграмы: "Беларускі дзіцячы хоспіс", "Рана", "Звязаныя дабром з Вікторыяй", "Сямейны інклюзіў-тэатр".
Акцыя будзе дзейнічаць увесь месяц. Яе вынікі будуць падведзены 28 лістапада, у «Шчодры аўторак». У гэты дзень людзі ва ўсіх краінах свету расказваюць, як і каму дапамагаюць, а некамерцыйныя арганізацыі і бізнес аб'ядноўваюцца для правядзення дабрачынных мерапрыемстваў.
Сэрвіс дапамагае арганізаваць бясплатныя паездкі для падапечных некалькіх дабрачынных арганізацый у Беларусі. А карыстальнікі з асаблівасцямі здароўя могуць пазначыць у Яндэкс Go опцыі, якія з'яўляюцца важнымі для замовы паездкі ў таксі. Яны сабраны на асобным экране спецыяльных магчымасцей. З сакавіка 2023 года больш за 16 000 паездак былі паспяхова здзейснены са спецыяльнымі опцыямі.
Нагадваем, што члены РГА "Рана" могуць далучыцца да сацыяльнай праграмы Яндекс Go, каб замаўляць бясплатныя паездкі праз дадатак Яндекс Go, для гэтага трэба запоўніць рэгістрацыйную форму.
Шчыры дзякуй сэрвісу Яндекс Go за давер і падтрымку сем'яў, у якіх растуць неданошаныя дзеці Беларусі!