«Дакранайся цеплынёй» – кампанія па павышэнні ўзроўню ведаў грамадства аб праблеме заўчасных родаў, мэта якой – пошук партнёраў для паляпшэння ўмоў па догляду і рэабілітацыі неданошаных дзяцей.
Мы, бацькі неданошаных дзяцей, якія прайшлі самы цяжкі перыяд свайго жыцця, калі нашы дзеці змагаліся за сваё жыццё ў рэанімацыі, як ніхто шануем падтрымку неабыякавых людзей, якія падзяюць з намі нашы турботы, думкамі і малымі справамі падтрымліваюць нас і нашых дзяцей.
У рамках праграмы «Дакранайся цеплынёй» мы прапануем усім ахвотным:
-звязаць шкарпэткі і шапачкі, камізэлькі і пледзiкi для неданошаных дзяцей, якія знаходзяцца на этапах рэанімацыі і выходжвання;
- пашыць чахлы, матрацікі для кювеза, неабходныя для стварэння камфортных светлавых і пазіцыйных умоваў, набліжаных да ўлоння маці;
- звязаць «сонейкі» – самыя першыя цацкі неданошаных дзяцей;
- ахвяраваць прадзіва і іншыя матэрыялы, неабходныя для стварэння вязаных і швейных вырабаў для неданошаных нованароджаных дзяцей.

Патрабаванні да матэрыялаў, якія выкарыстоўваюцца пры вязанні рэчаў для неданошаных дзяцей:
100% авечая, сабачая, вярблюджая поўсць або поўсць альпака.
Для швейных вырабаў – 100% бавоўна.
Кожны чалавек, які далучыцца да праекту, зробiць свой маленькі, але важны ўнёсак у справу прыцягнення ўвагі да праблемы заўчасных родаў і падтрымае неданошаных дзяцей і іх сем'і!
Калі вы не маеце магчымасці далучыцца да кампаніі «Дакранайся цеплынёй», вы можаце дапамагчы, падтрымаўшы іншыя праекты (ССЫЛКА НА ФОРМУ ПОЖЕРТВОВАНИЯ) нашага аб'яднання.
Каардынатар праграмы «Дакранайся цеплынёй» - Анжэла Чувыкіна +375-29-669-76-09
Дзякуй за тое, што вы з намі!