Перейти к основному содержанию

14 кастрычніка - Дзень маці!

ДМ_24.JPG

Мы шчыра віншуем усіх нашых мам са святам! Кожная ў вас - сапраўдны Свет для свайго дзіцяці. Мы захапляемся кожнай нашай матуляй і жадаем, каб усе цяжкасці нашага, месцамі вельмі няпростага, мацярынства, кампенсаваліся усмешкамі нашых дзяцей. Вы сапраўды неверагодныя матулі! Абдымаем усіх🤗

У гонар свята усе нашы выдатныя мамы, сябры нашага аб'яднання атрымаюць па пошце выдатныя віншавальныя паштоўкі з ілюстрацыяй, якую адмыслова для іх з цеплынёй і каханнем ўжо чацьвёрты год рыхтуе адна з нашых мам, Марыя Каралёва @maryjkamam, дзякуй!🧡

Выкладвайце свае фатаздымкі з атрыманай паштоўкай, адзначайце іх хэштэгам #мамы_рано, хай сёння як мага больш людзей убачаць нашых выдатных матуль!

Дзякуем друкарні Ricco Grafic за дапамогу ў надрукаваннi паштовак! #разамлягчэй