Перейти к основному содержанию

14 кастрычніка - Дзень маці!

card_2025

Шчырыя віншаванні ўсім нашым мамам у гэты святочны дзень! Кожная з вас – цэлы Сусвет для свайго дзіцяці. Мы захапляемся вашай сілай і цярпеннем і жадаем, каб усе клопаты і стомленасць мацярынства таялі, як ранішні туман, ад шчырых усмешак вашых дзяцей. Вы – сапраўдныя чараўніцы! Абдымаем моцна-моцна ўсіх! 

У гонар свята усе нашы выдатныя мамы, члены нашага аб'яднання, атрымаюць па пошце выдатныя віншавальныя паштоўкі з ілюстрацыяй, якую адмыслова для іх з цеплынёй і каханнем ўжо пяты год рыхтуе адна з нашых мам, Марыя Каралёва @maryjkamam, дзякуй!🧡

Дзякуем друкарні Ricco Grafic за дапамогу ў надрукаваннi паштовак! #разамлягчэй