Перейти к основному содержанию

17 лістапада - Міжнародны дзень неданошаных дзяцей

wpd_24.jpg

17 лістапада 2025 года - Міжнародны дзень неданошаных дзяцей!

9 год наша грамадскае аб'яднанне адзначае гэты дзень, як галоўны дзень для ўсіх, хто звязаны з тэмай нараджэння дзяцей раней тэрміну.

Гэты дзень - не свята, гэты дзень - важны напамін усім, хто быў калісьці побач з намі ці праходзіць зараз самы цяжкі перыяд свайго жыцця, што разам - мы можам і павінны дапамагаць адзін аднаму, дзякаваць за перамогі ці сумаваць.

Але самае галоўнае, - тыя змешаныя пачуцці, якія мы адчуваем сёння, мы пражываем іх РАЗАМ! Бацькі неданошаных дзяцей, дактары, медыцынскія сёстры, усё наша асяроддзе, якое падзяляе агульныя каштоўнасці і дапамагае нашым сем'ям.

Мы дзякуем адзін аднаму за падтрымку і гатоўнасць дапамагаць. Кожная наша гісторыя - унікальная, а кожная расказаная гісторыя - гэта магчымасць падзякаваць усім тым, хто дапамагаў і дапамагае гадаваць нашых герояў. А яшчэ - гэта добрая магчымасць падтрымаць тых бацькоў, якія яшчэ ў самым пачатку шляху свайго няпростага бацькоўства.

Калі вы з'яўляецеся бацькам неданошанага дзіцяці, падзяліцеся сваёй гісторыяй у сацыяльных сетках! Ваш досвед вельмі важны, хай у наш дзень нашы героі стануць бачныя! Адзначайце ў сваіх пастах @rano_by і паказвайце хэштэгі #дзеці_Рана і #worldprematurityday 

Дзякуй усім, хто побач! Разам лягчэй.