6 лютага 2024 года старшыня РГА "Рана" Вольга Скарбенка прыняла ўдзел у вебінары, які ладзіў фонд ЮНІСЭФ "Маніторынг развіцця дзіцяці - прынцыпы, падыходы і інструменты". Свой вопыт станаўлення і арганізацыі нацыянальнага маніторынгу дзяцей ранняга ўзросту прадставілі Шатландыя, Партугалія, Азербайджан, Славакія.
З цікавага арганізацыйнага - некаторыя краіны будуюць свой маніторынг, асабліва на ранніх этапах развіцця дзіцяці, менавіта на дамашніх візітах, калі ёсць магчымасць, па-першае, убачыць дзіця ў звыклым для яго асяроддзі, і па-другое, наладзіць партнерскае узаемадзеянне з сям'ёй. Асабліва зазначаецца, што размова ідзе пра ўсіх дзяцей ранняга ўзросту, - калі дзіця знаходзіцца ў групе рызыкі па развіццю, падключаюцца дадатковыя спецыялісты і мерапрыемствы, пераважна ранняга ўмяшальніцтва.
Таксама на выбінары былі адзначаны галоўныя прынцыпы ўзаемадзеяння сістэмы аховы здароўя з сям'ёй у інтарэсах дзіцяці:
- прызнаваць важнасць сям'і,
- адносіцца да бацькоў як да роўных партнёраў,
- прызнаваць бацькоў экспертамі ў адносінах да іх дзіцяці,
- звяртаць увагу на тое, што гавораць, мяркуюць і і адчуваюць усе члены сям'і,
- паважаць інтарэсы бацькоў,
- прымаць рашэнні па развіццю дзіцяці разам.
Ну і, зразумела, што, калі дзіця знаходзіцца ў групе рызыкі па развіццю пэўных фізічных, псіхічных і сацыяльных навыкаў, то сям'я мае патрэбу ў дадатковай патрымцы, і сямейны мікраклімат і ўстойлівасць напрамую ўплываюць на поспех любых мерапрыемстваў па развіццю дзіцяці.
Плануецца працяг вэбінараў па азначанай тэме.
Дзякуем арганізатарам за запрашэнне нас як прадстаўнікоў бацькоўскай супольнасці да падключэння ў межах вэбінару да дыскусіі па тэме арганізацыі дапамогі ўразлівым катэгорям дзяцей, сярод якіх і неданошаныя дзеці.

