3 чэрвеня старшыня праўлення Вольга Скарбенка разам за неданошанай дачкой прыняла ўдзел у мерапрыемстве да Дня абароны дзяцей, якое ладзілі прадстаўніцтва дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЭФ) у Беларусі пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў і Міністэрства адукацыі.
Быць побач з сем'ямі, падтрымліваць бацькоў дзеля звычайных дзіцячых радасцей у жыцці кожнага неданошанага дзіцяці - наша галоўная місія. Абаронца дзяцей - кожны, хто клапоціцца, кожны, хто чуе, кожны, хто побач.
Мы заўсёды побач з сем'ямі ў самы няпросты перыяд іх жыцця, - і далей, калі ў гэтым ёсць патрэба. Вы заўсёды можаце падтрымаць нашу дзейнасць, разам лягчэй.
