Перейти к основному содержанию

ГА "Рана" споўнілася 7 гадоў! Справаздача са свята ў Мінску

together_24

22 мая 2024 года мы святочна адзначылі дзень нараджэння нашага грамадскага аб'яднання. "Рана" споўнілася 7 гадоў! 

12 мая 2017 года ГА "Рана" было афіцыйна зарэгістравана. Традыцыйна ў гэты дзень мы збіраліся разам, каб па-сапраўднаму адсвяткаваць тое, што мы разам.

Гэты год не стаў выключэннем, і, дзякуючы падтрымцы неабыякавых людзей і сацыяльна адказных арганізацый, мы ізноў сустрэліся! Ва ўмовах амаль паўсядзенных выпрабаванняў мы вельмі шануем тых, кто праз гады пранёс дапамогу нашаму аб'яднанню. Дзякуй нашым сябрам і партнёрам, якія падзяляюць з намі веру ў чалавека, які прагне дапамагаць таму, хто мае патрэбу ў гэтым.

Дзякуй тым, хто побач!

І ў першую чаргу словы падзякі нашаму шматгадоваму партнёру - event-агенцтву @eventmakers.world, якое ладзіць амаль усе нашы буйныя мерапрыемствы, прыцягваючы шмат валанцёрскіх рэсурсаў! Ад шчырага сэрца вялікі дзякуй за тое, што працягваеце быць побач! Варвара Ткачова, Дар'я Яцэвіч, даражэнькія, абдымаем і жадаем плённай працы і добрых людзей побач! 

Упершыню наша свята адбылося ў цудоўнай івэнт-прасторы "BETON". Нашы словы падзякі кіраўніцтву прасторы "BETON" за тое, што наша свята было арганізавана на гэтай яскравай і ўтульнай прасторы на дабрачынных умовах з падрымкай па арганізацыі пітной вады @catering_shefpovar.by ! Такія дабрачынныя мерапрыемствы ладзяцца ў прасторы рэгулярна і гэта вельмі каштоўна, дзякуй вам за вашу сацыяльную адказнасць! 

Вялікая ўдзячнасць ЗАА «Дабраном» за тое, што ўжо каторы год  падтрымлівае правядзенне нашага святочнага мерапрыемства! Для сацыяльных грамадскіх арганізацый вельмі важна мець пастаянных партнёраў, дзякуем вам!

Вядоўца нашага мерапрыемства - ўжо трэці раз запар, і, верагодна, не апошні, -  Павел Радкевіч! Ужо цяжка ўявіць наша свята без яго гумару і трапных каментарыяў! Дзеці і дарослыя яшчэ доўга ўспамінаюць вясёлага дзядьку)) Шчыра дзякуем і рэкамендуем! 

Сапраўдным упрыгожаннем нашага мерапрыемства стала святочная фотазона ад даўняга сябра аб'яднання Дар'і Вавілавай @vavilova_decorякая з намі з першага нашага свята! Увесь час нехта з дзяцей "тусіў" у фотазоне, а якія прыгожыя атрымаліся фотаздымкі! 

І, канечне, наша святочная праграма напоўніцу задаволіла патрэбы ўсіх нашых дзетак, якія, як гэта водзіцца з іх нараджэння, паспавялі усюль))

Як заўсёды ўсе ахвотныя спяшаліся падкрэсліць прыгажосць сваіх тварыкаў аквагрымам ад @irachechet. Гэтым разам, здаецца, жадаючых паспрабаваць сябе ў новым вобразе дарослых было не менш, чым дзяцей))

Увесь час і малыя, і дарослыя цікава бавіліся на інклюзіўнай гульнёвай пляцоўцы «Движение в радость» ад дабрачыннай арганізацыі «Карытас». На пляцоўцы было камфортна і зусім маленькім, сярод мяккага LEGO, і старэйшым дзецям, і дарослым за драўлянымі гульнямі, якія адаптаваны, ў тым ліку і да патрэбаў дзяцей з асаблівасцямі здароўя. Дзякуючы нашым дзецям у нас з'ўляюцца цудоўныя партнёры!

Як заўсёды, чарга ахвотных на майстар-класы па стварэнні бранзалетаў і салодкіх лядзяшоў, якія ўжо не першы раз рыхтуюць спецыяльна для нас сябры з @activeteam_by Усе пайшлі дадому прыгожыя і з уласна створанымі падарункамі))

Амаль усё свята правялі разам з нашымі гасцямі, дзеткамі і іх бацькамі аніматары @diko.minsk!  Вялікі дзякуй за супольныя гульні і танцы! Танцавальнае спаборніцтва паміж бацькамі і дзецьмі запомніцца надоўга!

Шмат эмоцый і захаплення суправаджала выступленне сапраўднага фокусніка-ілюзіяніста Улада Дзідэнка @illusionist_didenkoДзеці потым шукалі вяровачкі, каб паўтарыць)) Нашы дзеці і самі пэўнае цуда, дзякуй, што падрымліваеце гэтую веру, - цуды абавязкова павінны быць, мы ведаем, як важна ў іх верыць і іх ствараць.

Сябры з @bangbang_pr падаравалі нам сапраўдную прыгажосць - светлавое шоў, якое зачаравала ўсіх гасцей. Прафесійныя выканаўцы @viventshow ужо не першы раз не толькі ўражваюць сваім талентам, але і раскрываюць гэтыя таленты ў нашых гасцей! Танцавальная шоў-праграма @motion__dance стала яскравым заканчэннем вечара. Дзякуй за вашу падтрымку, сябры!

Штогод нам дапамагаюць з друкам святочных сцяжкоў і флаераў тыпаграфія Ricco Graphic, а з тэхнічнай падтрымкай - МІкіта Трухан і @gsound.by - шчыры дзякуй, сябры!

А яшчэ нашых бацькоў чакаў сэрпрыз ад партнёра Бонуснай праграмы Медыцынскага цэнтру "Томография" - падарунак удзельніку мерапрыемства сертыфікату на наведванне дзіцячага неўролага! Дзякуй за падтрымку!

Таксама дзякуем нашым матулям Алене Заблодскай за дызайн афішы нашай сустрэчы і за штогадовы перамантаж відэароліка Вользе Міхалюк! Трэба было бачыць, як радаваліся дзеці, пазнаючы сябе на фотаздымках падчас дэманстрацыі відэа! 

Ужо каторы год на дабрачыннай аснове на нашым свяце шыкоўны фатограф Ілля Садоўскі, вялікая удзячнасць!  І гэтым разам цудоўная Ірына Тузіна, ўчыра дзякуем! Паглядіце, якія чароўныя здымкі яны назаўжды захавалі для нас пра наша свята 7-га дня народзінаў ГА "Рана"!

Дзякуй усім і кожнаму, хто быў у гэты дзень з намі, хто прагне быць часткай нашай вялікай справы! Дзякуем і вашу падтрымку і абдымаем! Разам лягчэй.

А мы працягваем быць побач. І да новых сустрэч, сябры!

 

020.jpg

 

022.jpg
041.jpg

 

056.jpg

 

IMG_2756-CR2.JPG
061.jpg

 

068.jpg

 

072.jpg

 

075.jpg

 

079.jpg

 

088.jpg

 

096.jpg

 

101.jpg

 

108.jpg

 

110.jpg

 

122.jpg

 

121.jpg

 

144.jpg

 

127.jpg

 

145.jpg

 

150.jpg

 

154.jpg

 

155.jpg

 

IMG_2674-CR2.JPG

 

IMG_2678-CR2.JPG

 

IMG_2731-CR2.JPG
IMG_2724-CR2.JPG

 

IMG_2736-CR2.JPG

 

IMG_2739-CR2.JPG
IMG_2740-CR2.JPG

 

IMG_2748-CR2.JPG

 

IMG_2750-CR2.JPG

 

IMG_2766-CR2.JPG

 

IMG_2773-CR2.JPG

 

IMG_2777-CR2.JPG

 

IMG_2793-CR2.JPG

 

IMG_2796-CR2.JPG

 

IMG_2804-CR2.JPG

 

IMG_2814-CR2.JPG

 

IMG_2821-CR2.JPG

 

IMG_2824-CR2.JPG
IMG_2827-CR2.JPG

 

IMG_2833-CR2.JPG

 

IMG_2866-CR2.JPG

 

IMG_2875-CR2.JPG

 

IMG_2883-CR2.JPG

 

IMG_2905-CR2.JPG

 

IMG_2933-CR2.JPG

 

IMG_2853-CR2.JPG