19 мая 2024 года мы святочна адзначылі дзень нараджэння нашага грамадскага аб'яднання. "Рана" споўнілася 8 гадоў!
12 мая 2017 года ГА "Рана" было афіцыйна зарэгістравана. Традыцыйна ў гэты дзень мы збіраліся разам, каб па-сапраўднаму адсвяткаваць тое, што мы разам.
Гэты год не стаў выключэннем, і, дзякуючы падтрымцы неабыякавых людзей і сацыяльна адказных арганізацый, мы ізноў сустрэліся! Ва ўмовах амаль паўсядзенных выпрабаванняў мы вельмі шануем тых, кто праз гады пранёс дапамогу нашаму аб'яднанню. Дзякуй нашым сябрам і партнёрам, якія падзяляюць з намі веру ў чалавека, які прагне дапамагаць таму, хто мае патрэбу ў гэтым.
Дзякуй тым, хто побач!
І ў першую чаргу словы падзякі нашаму шматгадоваму партнёру - event-агенцтву @eventmakers.world, якое ладзіць амаль усе нашы буйныя мерапрыемствы, прыцягваючы шмат валанцёрскіх рэсурсаў! Ад шчырага сэрца вялікі дзякуй за тое, што працягваеце быць побач! Варвара Ткачова, Дар'я Яцэвіч, Вераніка Ранчінская даражэнькія, абдымаем і жадаем плённай працы і добрых людзей побач!
Другі год запар свята адбываецца ў цудоўнай івэнт-прасторы "BETON". Нашы словы падзякі кіраўніцтву прасторы "BETON" за тое, што наша свята было арганізавана на гэтай яскравай і ўтульнай прасторы на дабрачынных умовах з падрымкай па арганізацыі пітной вады ад Лідскае! Дзякуй вам за вашу сацыяльную адказнасць!
Вялікая ўдзячнасць ЗАА «Дабраном» за тое, што ўжо каторы год падтрымлівае правядзенне нашага святочнага мерапрыемства! Для сацыяльных грамадскіх арганізацый вельмі важна мець пастаянных партнёраў, дзякуем вам!
Вядоўца нашага мерапрыемства - ўжо чацьвёрты раз запар, і, верагодна, не апошні, - Павел Радкевіч! Ужо цяжка ўявіць наша свята без яго гумару і трапных каментарыяў! Дзеці і дарослыя яшчэ доўга ўспамінаюць вясёлага дзядьку)) Шчыра дзякуем і рэкамендуем!
Сапраўдным упрыгожаннем нашага мерапрыемства стала святочная фотазона ад даўняга сябра аб'яднання Дар'і Вавілавай @vavilova_decor, якая з намі з першага нашага свята! Аднарожкі скралі сэрцайкі нашых дзяўчынак, а якія прыгожыя атрымаліся фотаздымкі!
І, канечне, наша святочная праграма напоўніцу задаволіла патрэбы ўсіх нашых дзетак, якія, як гэта водзіцца з іх нараджэння, паспавялі усюль))
Як заўсёды ўсе ахвотныя спяшаліся падкрэсліць прыгажосць сваіх тварыкаў аквагрымам ад @irachechet. Падаецца, дзеці ўжо ставяцца да Ірыны як сваёй сяброўкі)
Увесь час і малыя, і дарослыя цікава бавіліся на інклюзіўнай гульнёвай пляцоўцы «Движение в радость» ад дабрачыннай арганізацыі «Карытас». На пляцоўцы было камфортна і зусім маленькім, сярод мяккага LEGO і тэтрыса, і старэйшым дзецям, і дарослым за драўлянымі гульнямі, якія адаптаваны, ў тым ліку і да патрэбаў дзяцей з асаблівасцямі здароўя. Дзякуючы нашым дзецям у нас з'ўляюцца цудоўныя партнёры!
Як заўсёды, чарга ахвотных на майстар-класы па стварэнні значкоў і фігурах з мяккага пластыліну, якія ўжо не першы раз рыхтуюць спецыяльна для нас сябры з @activeteam_by Усе пайшлі дадому з уласна створанымі падарункамі)) А з павазіцца з паветраным пластылінам дарослым, падаецца, было нават больш карысна, чым дзецям)
А ячшэ ўсе знеслі з сабою цудоўныя трапныя прадказанні дзяліцеся, ці спраўдзіліся?) Таксама ўсе ахвотныя атрымалі напамяць фотакарткі з сабой прыгожымі, а самыя актыўныя маглі згуляць у лайк-віктрыну на велатрэнажоры. Вашы лайкі нам заўсёды вельмі патрэбныя!)
Сябры з @illizium_show падаравалі нам сапраўдную прыгажосць - светлавое шоў, якое зачаравала ўсіх гасцей. Прафесійныя выканаўцы @viventshow ужо не першы раз не толькі ўражваюць сваім талентам, але і раскрываюць гэтыя таленты ў нашых гасцей! А таленавітыя дзяўчаты @epicenter_dance выцягнулі на спаборніцтва нават нашых тат! Дзякуй за вашу падтрымку, сябры!
І малыя, і дарослыя актыўна камунікавалі з клоўнамі Доктар Нос! Мума і Ігоша палюбіліся з першага погляду)
Штогод нам дапамагаюць з друкам святочных сцяжкоў і флаераў тыпаграфія Ricco Graphic, а з тэхнічнай падтрымкай - @gsound.by - шчыры дзякуй, сябры!
А яшчэ нашых бацькоў чакалі сюрпрызы ад партнёраў Бонуснай праграмы медыцынскіх цэнтраў "Новамед" (Магілёў) і "Томография" - з чэрвеня стартуюць акцыі для нашых бацькоў, сачыце за навінамі!
Таксама дзякуем нашым матулям Алене Заблодскай за дызайн афішы нашай сустрэчы і за штогадовы перамантаж відэароліка Вользе Міхалюк! Трэба было бачыць, як радаваліся дзеці, пазнаючы сябе на фотаздымках падчас дэманстрацыі відэа!
Ужо каторы год на дабрачыннай аснове на нашым свяце шыкоўны фатограф Ілля Садоўскі, вялікая удзячнасць! І гэтым разам цудоўны Максім Логвінаў, шчыра дзякуем! Паглядіце, якія чароўныя здымкі яны назаўжды захавалі для нас пра наша свята 8-га дня народзінаў ГА "Рана"!
Дзякуй усім і кожнаму, хто быў у гэты дзень з намі, хто прагне быць часткай нашай вялікай справы! Дзякуем за вашу падтрымку і абдымаем! Разам лягчэй.
А мы працягваем быць побач. І да новых сустрэч, сябры!
