Перейти к основному содержанию

ГА "Рана" споўнілася 9 гадоў! Справаздача са свята ў Мінску

0180.jpg

11 мая 2026 года мы святочна адзначылі дзень нараджэння нашага грамадскага аб'яднання. "Рана" споўнілася 9 гадоў! 

12 мая 2017 года ГА "Рана" было афіцыйна зарэгістравана. Традыцыйна ў гэты дзень мы збіраліся разам, каб па-сапраўднаму адсвяткаваць тое, што мы разам.

Гэты год не стаў выключэннем, і, дзякуючы падтрымцы неабыякавых людзей і сацыяльна адказных арганізацый, мы ізноў сустрэліся! Ва ўмовах амаль паўсядзенных выпрабаванняў мы вельмі шануем тых, кто праз гады пранёс дапамогу нашаму аб'яднанню. Дзякуй нашым сябрам і партнёрам, якія падзяляюць з намі веру ў чалавека, які прагне дапамагаць таму, хто мае патрэбу ў гэтым.

Дзякуй тым, хто побач!

І ў першую чаргу словы падзякі нашаму шматгадоваму партнёру - event-агенцтву @eventmakers.world, якое ладзіць амаль усе нашы буйныя мерапрыемствы, прыцягваючы шмат валанцёрскіх рэсурсаў! Ад шчырага сэрца вялікі дзякуй за тое, што працягваеце быць побач! Варвара ТкачоваДар'я ЯцэвічВераніка Ранчінская даражэнькія, абдымаем і жадаем плённай працы і добрых людзей побач! 

Другі год запар свята адбываецца ў цудоўнай івэнт-прасторы "BETON". Нашы словы падзякі кіраўніцтву прасторы "BETON" за тое, што наша свята было арганізавана на гэтай яскравай і ўтульнай прасторы на дабрачынных умовах з падрымкай па арганізацыі пітной вады ад Лідскае! Дзякуй вам за вашу сацыяльную адказнасць! 

Вялікая ўдзячнасць ЗАА «Дабраном» за тое, што ўжо каторы год  падтрымлівае правядзенне нашага святочнага мерапрыемства! Для сацыяльных грамадскіх арганізацый вельмі важна мець пастаянных партнёраў, дзякуем вам!

Вядоўца нашага мерапрыемства - ўжо пяты раз запар, і, верагодна, не апошні, -  Павел Радкевіч! Ужо цяжка ўявіць наша свята без яго гумару і трапных каментарыяў! Дзеці і дарослыя яшчэ доўга ўспамінаюць вясёлага дзядьку)) Шчыра дзякуем і рэкамендуем! 

Сапраўдным упрыгожаннем нашага мерапрыемства стала святочная фотазона ад даўняга сябра аб'яднання Дар'і Вавілавай @vavilova_decorякая з намі з першага нашага свята! Утульны лялечны домік прыцягваў дзяцей і дарослых, а якія прыгожыя атрымаліся фотаздымкі! 

І, канечне, наша святочная праграма напоўніцу задаволіла патрэбы ўсіх нашых дзетак, якія, як гэта водзіцца з іх нараджэння, паспавялі усюль))

Як заўсёды ўсе ахвотныя спяшаліся падкрэсліць прыгажосць сваіх тварыкаў аквагрымам ад @irachechet. Дзеці не адыходзяь ад Ірыны ўсё свята) А гэтым разам ў нашых маленькіх і дарослых дзяўчат была магчымасць зрабіць манікюр і начапіць пярсцёнкі - падарунак @eventmakers.world! Прыгажосці дакладна не бывае многа!) 

Увесь час і малыя, і дарослыя цікава бавіліся на інклюзіўнай гульнёвай пляцоўцы «Движение в радость» ад дабрачыннай арганізацыі «Карытас». На пляцоўцы было камфортна і зусім маленькім, сярод мяккага LEGO і тэтрыса, і старэйшым дзецям, і дарослым за драўлянымі гульнямі, якія адаптаваны, ў тым ліку і да патрэбаў дзяцей з асаблівасцямі здароўя. Дзякуючы нашым дзецям у нас з'явіліся цудоўныя партнёры!

Як заўсёды, чарга ахвотных на майстар-класы па кніжных закладак з абвесамі, якія ўжо не першы раз рыхтуюць спецыяльна для нас сябры з @activeteam_by Усе пайшлі дадому з уласна створанымі падарункамі)) А з павазіцца з паветраным пластылінам дарослым, падаецца, было нават больш карысна, чым дзецям)

Таксама ўсе ахвотныя атрымалі напамяць фотакарткі і відэа з сабой прыгожымі, а самыя актыўныя маглі згуляць у электронныя гульні і віктарыны. Вашы лайкі нам заўсёды вельмі патрэбныя!)

Танцавальнае шоў @motion__dance зачаравала ўсіх гасцей. Прафесійныя выканаўцы @viventshow ужо не першы раз не толькі ўражваюць сваім талентам, але і раскрываюць гэтыя таленты ў нашых бацькоў і дзяцей! З жадаючых паспрабаваць сябе ў футбольным фрыстайле стварылася асобная чарга) А дынамічны варушняк ад аніматараў @diko.minsk замерыў энергію нашых нястомных дзяцей!) Дзякуй за вашу падтрымку, сябры!

Штогод нам дапамагаюць з друкам святочных сцяжкоў і флаераў тыпаграфія Ricco Graphic, а з тэхнічнай падтрымкай - @gsound.by - шчыры дзякуй, сябры!

А яшчэ нашых дзяцей чакалі падарункі ад @officeton_market - мы заўсёды рады новым партнёрам, як дзеці падарункам!)

Таксама дзякуем нашым матулям Алене Заблодскай за дызайн афішы нашай сустрэчы і за штогадовы перамантаж відэароліка Вользе Міхалюк! Трэба было бачыць, як радаваліся дзеці, пазнаючы сябе на фотаздымках падчас дэманстрацыі відэа! 

Ужо не першы год на дабрачыннай аснове на нашым свяце шыкоўны фатограф Максім Логвінаўшчыра дзякуем! Паглядіце, якія чароўныя здымкі назаўжды захавалі для нас пра наша свята 9-га дня народзінаў ГА "Рана"!

Дзякуй усім і кожнаму, хто быў у гэты дзень з намі, хто прагне быць часткай нашай вялікай справы! Дзякуем за вашу падтрымку і абдымаем! Разам лягчэй.

А мы працягваем быць побач. І да новых сустрэч, сябры!

0083.jpg

0088.jpg

0121.jpg

0031.jpg

0041.jpg

0166.jpg

0168.jpg

0208.jpg

0221.jpg

0232.jpg

0235.jpg

0258.jpg

0009.jpg

0003.jpg

0011.jpg

0016.jpg

0018.jpg

0103.jpg

0019.jpg

0033.jpg

0075.jpg

0076.jpg

0080.jpg

0082.jpg

0089.jpg

0114.jpg

0115.jpg

0157.jpg

0189.jpg

0193.jpg

0322.jpg

0320.jpg

0319.jpg

0262.jpg

0285.jpg

0302.jpg