Перейти к основному содержанию

Калі вы з'яўляецеся бацькам неданошанага дзіцяці - прачытайце, калі ласка!

membership.jpg

Наша арганізацыя - гэта грамадскае аб'яднанне. Мы - бацькі неданошаных дзяцей. Мы ўсе некалі праходзілі ці праходзім зараз поўны цяжкасцей і неазначанасцей шлях, каб дапамагчы нашым дзецям зберагчы здароўе.

Усе нашы мэты і задачы накіраваны на тое, каб дапамагчы тым, хто ўжо сутыкнуўся з праблемай неданошанасці, і тым, хто будзе пасля нас. Нажаль, прадбачыць і прадухіліць нараджэнне дзіцяці раней тэрміну немагчыма, гэта можа здарыцца з кожным.

Нашай арганизацыі ўжо амаль 8 гадоў, мы прайшлі вялікі шлях - ад аднаго viber-чата да аб'яднання, якое дапамагае кожнай канкрэтнай сям'і і знаходзіцца на пастаяннай сувязі з медыцынскай супольнасцю дзеля таго, каб палепшыць сістэму аказання ранняй дапамогі нашым дзецям ў Беларусі.

Гэтага мы змаглі дасягнуць у першую чаргу дзякуючы самым актыўным сярод нас, але такім жа, як усе мы, - бацькам неданошаных дзяцей!

У штаце ГА «Рана» - 3 супрацоўніка, для якіх валанцёрства некалі перарасло ў працу. ГА «Рана» - гэта звыш 20-ці валанцёраў-кансультантаў, якія ў рэжыме 24/7 аказваюць інфармацыйна-псіхалагічную падтрымку больш 1000 бацькам у viber-чатах «Рана Анлайн», гэта вядучыя медыцынскія спецыялісты, з якімі мы на пастаяннай сувязі і з якімі шукаем (і знаходзім!) магчымасці для сумеснай дапамогі неданошаным дзецям!

Але галоўнае, ГА «Рана» - гэта члены аб'яднання, якія далучаюцца да яе па клічы душы і разуменню, наколькі важна было кожнаму з нас мець магчымасць атрымаць падтрымку ў самым пачатку нашага шляху!

Мы працуем у даволі складаны для нас час, у меру сіл імкнемся знайсці сродкі для таго, каб працягваць нашу дзейнасць, і таму спадзяемся на падтрымку самых блізкіх нам па духу людзей, якім не трэба тлумачыць, што такое расціць дзіця, народжанае раней тэрміну.

Вашы членскія ўнёскі - гэта не толькі і не столькі матэрыяльная падтрымканашай дзейнасці - гэта, у першую чаргу, сведчанне таго, што наша арганізацыя павінна быць у нашай краіне! Бо ўся наша дзейнасць - гэта рэалізацыя на практыцы агульнапрызнана эфектыўнай сістэмы сямейна арыентаванага выходжвання. А супрацоўніцтва медыцынскай і бацькоўскай супольнасцей - аснова паспаховага выходжвання і рэабілітацыі неданошаных дзяцей!

Мы вельмі шануем тых, хто не першы год працягвае сваё членства ў арганізацыі, дават не гледзячы на тое, што сам ужо часта не мае патрэбы ў нашай падтрымцы, але падзяляе нашы каштоўнасці і разумее важнасць таго, каб арганізацыя працягвала сваё існаванне і развівалася. Дзякуй вам! І мы рады, калі да нашага аб'яднання далучаюцца новыя члены, якія шануюць тую падтрымку, якую мы аказваем.

Информация по уплате членских взносов:

Для действующих членов организации - до 1 марта 2025 года - периодический членский взнос в 1 базовую величину (на 1 января 2025 года - 42 бел. руб.).

Для новых членов - вступление в любое время, вступительный членский взнос также равен 1 базовой величине. Кроме уплаты членского взноса, необходимо заполнить и отправить нам по почте распечатанную и подписанную анкету. Более подробно о процедуре вступления - по ссылке.

Оплата членского взноса в системе ЕРИП:

- Система «Расчет» (ЕРИП)
- Благотворительность, общественные объединения
- Помощь детям, взрослым
- Рано
- Вступительный взнос
- Членские взносы

Спасибо всем, кто рядом!

Рано - это мы!