Перейти к основному содержанию

Роўныя кансультанты на другіх этапах выходжвання. Сакавік 2026

rc_vitebsk_07.03.26_ig.png

У сакавіку бацькі неданошаных дзяцей у якасці роўных кансультантаў правялі сустрэчы ў Мінску і Вітебску, наведаўшы матуль, якія зараз знаходзяцца са сваімі дзецьмі на другім этапе выходжвання.

Сустрэча з роўным кансультантам - важны кампанент працы з бацькамі неданошаных дзяцей. Чым раней яна адбудзецца, тым лепш. Мы дзелімся нашым вопытам, адказваем на пытанні маладых, часта, разгубленых бацькоў, каб іх далейшы шлях стаў крыху больш ясным і зразумелым.

У сакавіку сустрэча з бацькамі была арганізавана на базе УЗ "5-я гарадская клінічная бальніца" і УАЗ "Віцебскі абласны дзіцячы клінічны цэнтр". З мамамі сустракаліся старшыня праўлення ГА "Рана" Вольга Скарбенка, кансультант праекта "Рана Анлайн" Святлана Брашэвец, каардынатар "Рана" па Віцебскаму рэгіёну Казакова Алена, актыўны валанцёр "Рана" Алена Заблоцкая з сынам Антонам. Пагутарылі пра важнае, адказалі на хвалюючыя матуль пытанні, а таксама павіншавалі матуль са святам 8 сакавіка.

 rc_minsk_02.03.26_01.jpg

Мы дзякуем кіраўніцтву і персаналу аддзяленняў выходжвання, якія спрыяюць арганізацыі нашых сустрэч з бацькамі! Мы ўпэўненыя, што сустрэча з роўным кансультантам у самым пачатку свайго складанага шляху на першым годзе жыцця неданошанага дзіцяці з'яўляецца важным і неабходным складнікам псіхалагічнай падтрымкі бацькоў!

Гэты і іншыя праекты мы намагаемся рабіць, толькі дзякуючы вашай падтрымцы. Разам лягчэй!