У студзені бацькі неданошаных дзяцей у якасці роўных кансультантаў правялі сустрэчы ў Вітебскім рэгіёне, наведаўшы матуль, якія зараз знаходзяцца са сваімі дзецьмі на другім этапе выходжвання.
Сустрэча з роўным кансультантам - важны кампанент працы з бацькамі неданошаных дзяцей. Чым раней яна адбудзецца, тым лепш. Мы дзелімся нашым вопытам, адказваем на пытанні маладых, часта, разгубленых бацькоў, каб іх далейшы шлях стаў крыху больш ясным і зразумелым.
У cтудзені сустрэча з бацькамі была арганізавана нашым рэгіянальным каардынатарам Аленай Казаковай (Віцебскі рэгіён) ва УАЗ "Віцебскі абласны дзіцячы клінічны цэнтр".
Мы дзякуем кіраўніцтву і персаналу аддзяленняў выходжвання, якія спрыяюць арганізацыі нашых сустрэч з бацькамі! Мы ўпэўненыя, што сустрэча з роўным кансультантам у самым пачатку свайго складанага шляху на першым годзе жыцця неданошанага дзіцяці з'яўляецца важным і неабходным складнікам псіхалагічнай падтрымкі бацькоў!
Гэты і іншыя праекты мы намагаемся рабіць, толькі дзякуючы вашай падтрымцы. Разам лягчэй!