Перейти к основному содержанию

Шчодры лістапад! Яндэкс падвёў вынікі акцыі ў падтрымку дабрачынных арганізацый Беларусі

nov_2024_05.jpg

 

Цягам лістапада Яндэкс праводзіў акцыю дапамогі беларускім дабрачынным арганізацыям. Прыняць удзел у акцыі змог любы карыстальнік дадатку Яндекс Go і Яндэкс Ежа

Вынікі акцыі былі падведзены 3 снежня, у «Шчодры аўторак». У гэты дзень людзі ва ўсіх краінах свету расказваюць, як і каму дапамагаюць, а некамерцыйныя арганізацыі і бізнес аб'ядноўваюцца для правядзення дабрачынных мерапрыемстваў.

 

Увесь лістапад карыстальнікі сервісаў Яндэкс Go і Яндэкс Ежа маглі далучыцца да добрай ініцыятывы «Шчодры лістапад». Дастаткова было здзяйсняць паездкі і заказжаць ежу. За кожныя 10 км шляху на таксі кампанія пералічыла на дабрачыннасць 3 капецкі. А за кожную замову ежы ў пятніцу ад 20 рублёў дадаваля яшчэ 5 капеек да агульнага ўнёску. Яндэкс павялічыў атрыманую за пяць дзён акцыі суму. Па выніках акцыі дабрачынным арганізацыям ГА «Рана», «UniHelp», ПВА «Анёл», «Дабрачынны дзіцячы хоспіс», «Звязаныя дабром з Вікторыяй» будзе пералічана 35 000 рублёў. 

«Удзел у акцыі «Шчодры лістапад» ад Яндэкс Go - цудоўная магчымасць прыцягнуць увагу да дзейнасці дабрачынных арганізацый у Беларусі. Мы ўдзячны ўсім карыстальнікам, якія далучыліся да акцыі. Іх паездкі і замовы ператворацца ў дапамогу для многіх сем'яў з неданошанымі дзецьмі», - каментуе Вольга Скарбенка, старшыня праўлення ГА «Рана».

Акцыя «Шчодры лістапад», ініцыяваная Яндэксам, прайшла ў краіне ў другі раз. Гэта адзін з праектаў падтрымкі дабрачыннасці ў краіне. Напрыклад, Яндэкс Go таксама дапамагае арганізоўваць бескаштоўныя паездкі для падапечных некалькіх дабрачынных арганізацый ў Рэспубліцы Беларусь. Так, з пачатку праекта дапамогу атрымалі звыш 400 людзей - было здзейснена больш за 4000 паездак.

Нагадваем таксама, што члены ГА «Рана» могуць далучыцца да сацыяльнай праграмы Яндекс Go, каб замаўляць бясплатныя паездкі праз дадатак Яндекс Go, для гэтага трэба запоўніць рэгістрацыйную форму.

Шчыры дзякуй сэрвісу Яндекс Go за давер і падтрымку сем'яў, у якіх растуць неданошаныя дзеці Беларусі!