З ліпеня 2023 года ГА «Рана» з'яўляецца партнёрам сацыяльнай праграмы, якую распачаў сэрвіс Яндекс Go ў Беларусі.


У рамках сацыяльнай праграмы бясплатнымі паездкамі могуць карыстацца члены ГА «Рана», супрацоўнікі і валанцёры нашай арганізацыі.


Праект дзейнічае ва ўсіх гарадах прысутнасці Яндекс Go ў Беларусі - іх больш за 35. Гэта ініцыятыва з'яўляецца працягам работы сацыяльнага напрамку - у сакавіку 2023 года ў дадатку Яндекс Go стаў даступны экран спецыяльных магчымасцей, дзе сабраны параметры для карыстальнікаў з інваліднасцю.


За першае паўгоддзе 2026 года ў дадзенай сацыяльнай праграме прынялі ўдзел 116 членаў ГА «Рана», сярод якіх 45 сем'яў, у якіх выхоўваюцца дзеці з інваліднасцю, 12 няпоўных сем'яў і 17 шматдзетных сем'яў.


За азначаны перыяд было здзейснена 685 дабрачынных паездак ў 15 гарадах краіны (Мінск, Барысаў, Брэст, Віцебск, Гомель, Гродна, Жлобін, Кобрын, Мазыр, Ліда, Орша, Пінск, Полацк, Слуцк, Стаўбцы).

У пачатку 2026 года мы падоўжылі дамову з сэрвісам Яндекс Go ў Беларусі аб аказанні дабрачынных паездак для нашага аб'яднання!

Мы дзякуем сэрвісу Яндекс Go, партнёру нашай Бонуснай праграмы, за давер і сістэматычную падтрымку сем'яў, у якіх растуць неданошаныя дзеці Беларусі!
