З ліпеня 2023 года ГА «Рана» з'яўляецца партнёрам сацыяльнай праграмы, якую распачаў сэрвіс Яндекс Go ў Беларусі.
У рамках сацыяльнай праграмы бясплатнымі паездкамі могуць карыстацца члены ГА «Рана», супрацоўнікі і валанцёры нашай арганізацыі.
Праект дзейнічае ва ўсіх гарадах прысутнасці Яндекс Go ў Беларусі - іх больш за 35. Гэта ініцыятыва з'яўляецца працягам работы сацыяльнага напрамку - у сакавіку 2023 года ў дадатку Яндекс Go стаў даступны экран спецыяльных магчымасцей, дзе сабраны параметры для карыстальнікаў з інваліднасцю.

За 2024 год 125 сем'яў з неданошанымі дзецьмі, сярод якіх 47 сем'яў, у якіх выхоўваюцца дзеці з інваліднасцю, 10 няпоўных сем'яў і 13 шматдзетных сем'яў ажыццявілі 893 дабрачынных паездкі праз сэрвіс Яндекс Go ў Мінску, Баранавічах, Барысаве, Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне, Жлобіне, Кобрыне, Магілёве, Мазыры, Лідзе, Оршы, Пінску, Полацку, Століне, Стаўбцах.

І мы падоўжылі дамову з сэрвісам Яндекс Go ў Беларусі на 2025 год аб аказанні дабрачынных паездак для нашага аб'яднання, з павелічэннем штомесячнага ліміту паездак!
Мы дзякуем сэрвісу Яндекс Go, партнёру нашай Бонуснай праграмы, за давер і сістэматычную падтрымку сем'яў, у якіх растуць неданошаныя дзеці Беларусі!