Перейти к основному содержанию

Справаздача па партнёрскай праграме дабрачынных паездак Яндекс Go — красавік-чэрвень 2024

kids_2_24_01.png

З ліпеня 2023 года ГА «Рана» з'яўляецца партнёрам сацыяльнай праграмы, які ладзіць сэрвіс Яндекс Go ў Беларусі.

У рамках сацыяльнай праграмы бясплатнымі паездкамі могуць карыстацца члены ГА «Рана», супрацоўнікі і валанцёры нашай арганізацыі.

feed_01_24.png

За другі квартал 2024 года ў дадзенай сацыяльнай праграме прынялі ўдзел 120 членаў ГА «Рана», сярод якіх 36 сем'яў, у якіх выхоўваюцца дзеці з інваліднасцю, 14 няпоўных сем'яў і 14 шматдзетных сем'яў.

kids_2_24_02.png

За азначаны перыяд было здзейснена 231 дабрачынная паездка ў Мінску, Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродна, Кобрыне, Мазыры, Полацку, Слоніме, Стаўбцах.

feed_02_24.png

Мы дзякуем сэрвісу Яндекс Go, партнёру нашай Бонуснай праграмы, за давер і сістэматычную падтрымку сем'яў, у якіх растуць неданошаныя дзеці Беларусі!