З ліпеня 2023 года РГА «Рана» з'яўляецца партнёрам сацыяльнай праграмы, які ладзіць сэрвіс Яндекс Go ў Беларусі.
У рамках сацыяльнай праграмы бясплатнымі паездкамі могуць карыстацца члены ГА «Рана», супрацоўнікі і валанцёры нашай арганізацыі.
За першы квартал 2024 года ў дадзенай сацыяльнай праграме прынялі ўдзел 86 членаў ГА «Рана», сярод якіх 30 сем'яў, у якіх выхоўваюцца дзеці з інваліднасцю, 16 няпоўных сем'яў і 5 шматдзетных сем'яў.
За азначаны перыяд было здзейснена 199 дабрачынных паездак ў Мінску, Брэсце, Гродна, Віцебску, Светлагорску, Оршы, Наваполацку, Полацку, Магілёве, Пінску і Гомелі.
Мы дзякуем сэрвісу Яндекс Go, партнёру нашай Бонуснай праграмы, за давер і сістэматычную падтрымку сем'яў, у якіх растуць неданошаныя дзеці Беларусі!