Перейти к основному содержанию

Справаздача па партнёрскай праграме дабрачынных паездак Яндекс Go — студзень-сакавік 2025

kids_01_25_01

З ліпеня 2023 года ГА «Рана» з'яўляецца партнёрам сацыяльнай праграмы, які ладзіць сэрвіс Яндекс Go ў Беларусі.

У рамках сацыяльнай праграмы бясплатнымі паездкамі могуць карыстацца члены ГА «Рана», супрацоўнікі і валанцёры нашай арганізацыі.

 

За першы квартал 2025 года ў дадзенай сацыяльнай праграме прынялі ўдзел 78 членаў ГА «Рана», сярод якіх 30 сем'яў, у якіх выхоўваюцца дзеці з інваліднасцю, 9 няпоўных сем'яў і 9 шматдзетных сем'яў.

feed_01_25

 

За азначаны перыяд было здзейснена 413 дабрачынных паездак ў Мінску, Бярозе, Барысаве, Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродна, Жлобіне, Лідзе, Мазыры, Оршы, Пінску, Полацку.

kids_01_25_02

 

Мы дзякуем сэрвісу Яндекс Go, партнёру нашай Бонуснай праграмы, за давер і сістэматычную падтрымку сем'яў, у якіх растуць неданошаныя дзеці Беларусі!