Перейти к основному содержанию

Сустрэча групы псіхалагічнай падтрымкі "Пражывая" адбылася ў анлайн-фармаце

08_26_intensive_online_17.08.26.png

Чарговая сустрэча групы псіхалагічнай падтрымкі "Пражывая" для бацькоў, чые дзеці знаходзяцца ў рэанімацыі, адбылася у Мінску 17 жніўня 2026 г.

З мэтай павышэння даступнасці для ўдзельнікаў, частка групавых сустрэч рэгулярна будзе праходзіць ў анлайн-фармаце.

Псіхалагічная дапамога бацькам у першы, самы адказны і няпросты перыяд, спрыяе  больш хуткай і эфектыўнай адаптацыі сям'і да новых умоў, у якіх апыняюцца ўсе сем'і, дзе нараджаюцца неданошаныя дзеці.

Вядучая групы - Вольга Скарбенка, псіхолаг, маці дваіх неданошаных дзяцей.

Вы заўсёды можаце падтрымаць нашу дзейнасць сваімі дабрачыннымі ахвяраваннямі! Разам лягчэй!