Перейти к основному содержанию

«Таемны Зюзя прыходзiць Рана» - 2025

zyuzya_2025

Для цудаў ніколі не рана! І як добра ўжо цяпер пагрузіцца ў радасную атмасферу свята і сурпрызаў! Мы зноўку запускаем навагоднюю акцыю для нашых сем'яў - «Таемны Зюзя прыходзіць Рана»!

Падрабязныя умовы ўдзелу:

1. Дасканала запоўніць рэгістрацыйную форму да 10 снежня 2025 года

2. Да 13 снежня 2025 года - мы дасылаем на вашу электронную пошту адрасата для вашага падарунка

3. Вы рыхтуеце падарунак для атрыманага адрасата. Пажаданы агульны кошт падарунка (-аў) - 40 бел. рублёў.

4. Да 25 снежня 2025 года (!!!) дасылаеце падарунак.

5. Абавязкова (!!!) фатаграфуеце квітанцыю аб перасылцы падарунка і дасылаеце на адрас электроннай пошты -  taemnyzuza@gmail.com

6. Калі засталіся пытанні, іх можна задаць каардынатару акцыі  Марыі праз viber +375-29-858-34-68

7. Чакаеце цудаў у сваёй паштовай скрыні:)

Цуды там, дзе ў іх вераць!