Перейти к основному содержанию

Яндэкс ізноў запускае акцыю "Шчодры лістапад" для падтрымкі дабрачынных арганізацый

yandex_2024

🔸Цягам лістапада Яндэкс правядзе акцыю дапамогі беларускім дабрачынным арганізацыям. Кожны карыстальнік, які замаўляе заказы у сервісах Яндекс па пятніцах, можа стаць часткай ініцыятывы.

Зрабіць свой унёсак у добрую справу можна, не мяняючы сваіх звычак. Дастаткова рабіць паездкі па пятніцах і замаўляць ежу) Акцыя распаўсюджваецца на паездкі ва ўсіх тарыфах Яндэкс Go і ва ўсіх гарадах, дзе працуе сервіс. Чым больш паездак, тым больш ваш унёсак, - паездкі можна заказваць сабе і блізкім. За кожныя 10 км паездак карыстальнікаў па пятніцах у лістападзе сэрвіс за свой кошт налічыць на карысць дабрачынных арганізацый у Беларусі па 3 капейкі. А за кожны заказ у сервісе Яндэкс Ежа ад 20 рублёў будзе пералічана 5 капеек.

Выніковая сума пойдзе на дапамогу партнёрам праграмы: "Рана", "Беларускі дзіцячы хоспіс", "UniHelp", ПРА "Анёл", "Звязаныя дабром з Вікторыяй".

Акцыя будзе дзейнічаць увесь месяц і пройдзе ў краіне другі раз. Гэта адзін з праектаў кампаніі па датрымцы дабрачынных арганізацый. Члены нашага аб'яднання таксама могуць карыстацца дабрачыннымі паездкамі ад кампаніі.

Дзякуючы ахвяраванням, якія былі сабраны ў рамках акцыі "Шчодры лістапад" у 2023 годзе, мы маглі праводзіць трэнінгі для бацькоў.

Шчыры дзякуй кампаніі Яндекс за давер і падтрымку сем'яў, у якіх растуць неданошаныя дзеці Беларусі!