Калі ў нашым асяроддзі нараджаецца дзіця раней тэрміну, родным, сябрам, калегам часта бывае цяжка ў гэты перыяд знайсці словы патрымкі для бацькоў. І віншаваць неяк нязручна, але і застацца ўбаку таксама неяк няёмка.
Што можна сказаць дакладна - падтрымка бацькам неданошанага дзіцяці патрэбна ўсім без выключэння. Але тэлефанаваць ці пісаць кожны дзень з пытаннямі "Ну што там у вас?" - не самая лепшая ідэя, нават, калі вы маеце цесныя зносіны, - навіны ў першыя дні, асабліва, калі дзіця ў рэанімацыі, могуць не радаваць. Таксама не трэба абясцэньваць пачуцці бацькоў фразамі "зараз і не такіх выходжваюць", ці, наадварот, войкаць, што ж з ім, такім малым, будзе далей.
✔️Што можна зрабіць?
🔸далікатна, пажадана, пісьмова павіншуйце бацькоў. Напішыце, што думаеце аб іх дзіцяці, верыце, што яно з усім справіцца, і што на вас заўсёды можна разлічваць.
🔸прапануйце канкрэтную дапамогу: нешта прывезці, купіць, прыгатаваць, дагледзець старэшых дзяцей, ці проста выслухаць і памаўчаць побач,
🔸можна аплаціць кансультацыю псіхолага для аднаго з бацькоў ці пары, хаця б для таго, каб яны маглі прагаварыць свае пачуцці спецыялісту,
🔸адпраўце бацькам спасылку на чаты аб'яднання "Рана" - там многа карыснай інфармацыі і падтрымліваючае асяроддзе.
Вольга Скарбенка, старшыня ГА "Рана", псіхолаг, маці дваіх неданошаных дзяцей
