Мерапрыемства арганізуецца ў рамках праграмы псіхалагічнай падтрымкі бацькоў неданошаных дзяцей.
Нованароджанае дзіця ў рэанімацыі. Калі гэта пра вас зараз - ведайце, вы не адны! Калісьці кожны з нас прайшоў гэтае выпрабаванне, самае цяжкае ў нашым жыцці. Мы ведаем, што вы зараз адчуваеце, разумеем вашыя перажыванні і гатовы вас падтрымаць.
Мадэратар групы - Вольга Скарбенка, псіхолаг, маці двух неданошаных дзяцей.
Мы побач, разам лягчэй.
