8 мая 2024 года - у нашым акаунце Instagram @rano_by пройдзе прамы эфір з оталарынголагам Элеанорай Кузьменка. Сустрэча арганізавана ў рамках праекта "Экспертыза" па навучанні бацькоў неданошаных дзяцей пасля выпіскі са стацыянару.
Элеанора Кузьменка - урач-оталарынголаг, кансультант праекту «Рана Анлайн», маці дваіх неданошаных дзяцей.
Тэма эфіра: Асаблівасці фарміравання слыху ў неданошаных дзяцей.
Вашы пытанні па азначанай тэме ўжо зараз можаце пакідаць як каментары да анонсу эфіру ў нашым акаўнце ў Instagram.
Далучайцеся да прамога эфіру 08 мая ў 11.00 па мінскім часе на нашай старонцы ў Instagram @rano_by
Гэта і іншыя нашы мерапрыемствы мы можам рабіць, дзякуючы вашым ахвяраванням. Вялікі дзякуй тым, хто захоча падтрымаць нас!
